Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
дуцца ёіі тыя ці іншыя справы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 295). Брат прыдворнага еўнуха, упадабаны шасцідзесяцігадовай імператрыцай Зояй, гэты чалавек, які ляжыць цяпер у кутку царквы, пераступіў клятвы, быў каханкам не каханай ім севасты, урэшце дапамог ёй выбавіцца ад мужа, Рамана III (там жа, 179). Севастакратар м. Імператар. [Мікадзім:] - Цябе [Жывену] забраў коміт імператарскіх стайняў, высакародны Нікіфар Склір! Жанчына з іхняга роду - славутая Склірэна - была каханай самога севаспіакратара! (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 147). Нікіфар, вяртаючыся з палаца, нібы прыносіў з сабою бляск двара, дзе кожны рух севастакратара адгукваецца ў такім мностве жыццяў, якія немагчыма злічыць (там жа, 176). Сейм [ст.-бел. сеймь, сэймь, соймь; польск. sejm] м. 1. Саслоўнапрадстаўнічы орган у старажытнай Польшчы, Вялікім княстве Літоўскім і іх аб'яднанні - Рэчы Паспалітай; сход гараджан і шляхты на Беларусі ў XV-XVIII стст. Прыехаў [кароль Сігізмунд] заклапочаны, бо ехаў з Літвы да Петрыкава на сейм (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 283). Алерабіць гэта яму [Алесю] было брыдка. Падпойваць шляхту, гарлаць на сейміках, глядзець, як потныя і ачмурэлыя людзі вырашаюць палітычныя пытанні бойкай і шалёна сякуцца на шаблях, ехаць на сейм (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 154). 2. Парламент у Вялікім княстве Фінляндскім, якое ў 1807-1917 гг. уваходзіла на правах аўтаноміі ў склад Расійскай імперыі. 3. Парламент у Літве (1922-1940) і Латвіі (1922-1934). Сеймік м. (разм.). Сход шляхты павета або ваяводства ў Вялікім княстве Літоўскім у XVI-XVIII стст., дзейнасць якога рэгламентавалася нормамі права. На слонімскі сеймік павінны былі збірацца ўсе дэпутаты Вялікага княства, перш чым адправіцца на агульны сейму Варшаву («Полымя» - ТСБМ, V, 106). Секундант м. Сведка і пасрэднік кожнага з удзельнікаў дуэлі. О, д'ябал! Зноўразважлівыя секунданты Зарадзілі нашу зорою He тымі набоямі... (Я. Сіпакоў - ТСБМ, V, 109). Селадон [фр. celadon, ад Celadon - імя героя рамана французскага пісьменніка XVII ст. д'Юрфэ «Астрэя»] м. Аматар заляцацца да жанчын, валацуга. Румяныя еусны [графа Хаданскага] завучана ўсміхаюцца, — нават ямачка амура на адной шчацэ. Відаць, быў у свой час селадон, ведаў сабе цану (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 81). Селішча м. Месца пасялення. I да святва Ашвінаў, альбо першага Конскага Вялікадня, рыхтаваліся па селішчах (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 69). Ваенны лагер жыў сваім жыццём: на ўскраіне се
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднанні, дюрфэ, дябал, зброю
5 👁
 ◀  / 658  ▶