Курган - 36. тв., V, 74). Але вецер, здавалася, заходзіў з другога боку, забіраўся пад сьвітку, пад сарочку, як іголкамі. калоўмаё цела (М. Цэлеш. Курылка - ХБ, 250). Свіціна ж. Тое, што світа2. Я [Ярэма] табе [Аксане] не пара; яў шэрай свіціне, Ты ж дачка ктытара (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 425). Так думаў, ідучы ў латанай свіціне, 3 свянцоным гаротны Ярэма ў руках (там жа, 447). Свойабразны, прым. Своеасаблівы. Аж прыкра зрабілася Кліму ад гідкіх слоў, што насіліся у цёмным, гарачым, свойабразным пеклі — гэтай лазьні (М. Гарэцкі. У лазьні - Р, 24). Свэны мн. Шведы. - От-жа сядзяць там сабе ціха гэныя швайцары ды свэны! (М. Цэлеш. Акупанты - ХБ, 185). Свянцоны, прым. у значэнні наз., м. Нож, пасвячоны для вызваленчай барацьбы гайдамакаў. [Ярэма]: Заўтра ўночы ў Чыгірыне Свянцоны дастану (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 426). Даўно то мінула, як малой дзяцінай, Сіратоюў зрэб'і я калісь блукаў Без свіпгкі, без хлеба па той Украіне, Дзе Залязняк, Гонта з свянцоным гуляў (там жа, 482). Святво н. Свята. I да святва Ашвінаў, альбо першага Конскага Вялікадня, рыхтаваліся па селішчах: рвалі рагоз, фарбавалі тканіны з цыбульнага шалупіння ці з яловых шышак (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 69). Святліца ж. Светлы, чысты пакой у хаце, прызначаны звычайна для прыёму гасцей. Гэтая прасторная святліца з мноствам фікусаў, аганькоў, руж, пальмаў, якімі былі застаўлены ўсе вокны і палавіна падлогі, і была кватэрай Сашы (I. Шамякін -ТСБМ, V, 100). Пасядзела на кухні ў кутку 3 дзіцем я-не пусцілі ў святліцу бацькі (А. Куляшоў ТСБМ, V, 100). [Карміцелька:] - А ты [князь] ідзі, ідзіў сваю святліцу беладубовую (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 26). Запрашала [маці сына] у святліцу, За дубовы стол саджала (Я. Купала. Як у госці сын прыехаў... — 36. тв., IV, 288). А ў святліцы на палацях Маладая ў белай шаце Уздыхае (Я. Купала. Маладая ачуняла - 36. тв., IV, 150). Святлічка ж. Памянш.-ласк. да святліца. Зялёнай галінкай уткалі Святлічку, і ганак, і двор (Я. Купала. Сёмуха - 36. тв., III, 14). Ад свету, ад бога Жадаю нямнога: Зямелькі з валоку, К ёй шнур неўдалёку, 3 святлічкай хацінку, За жонку дзяўчынку (Я. Купала. Ці ж гэта многа?! - 36. тв„ I, 164). Свяцілішча н. Храм. «Мы едзем да свяцілішча», - рашуча сказала яна [Жывена] Святазару (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 311). Севаста, ж. да севаст; прыдворная асоба ў Візантыі (тытул севаста быў уведзены ў XI ст.). Тады ж расказвала гаспадыня, што ўсемагутная севаста Зоя магла ўгадваць па бляску на гэтым абразе, ціўда
Дадатковыя словы
зрэбі
4 👁