натка - 36. тв., Ill, 253). Нехта, кажуць, спытаўся ў такога, як.. [Данік], свінапаса: «Хлопец, а колькі штуку тваёй чарадзе?» (Я. Брыль ТСБМ, V, 91). Свірэпа [ст.-бел. свирепа, сверепа - кляча; ст.-польск. swierzepa] ж. Кабыла. / трэба такому здарыцца, што ў гэты менавіта час у бацькі прапала свірэпа: ён нанач гледзячы і выправіўся шукаць жывёлу (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 181). Світ [польск.] м. Зара, світанак. Доўгаўмроку ноч танула, Зараніца світ золіжала (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 253). Світы, захады крыляцца, На адной таўкуцца кладцы (Я. Купала. Знямога - 36. тв., II, 258). [Юлія]: Глянь! відаць, ужо світае, закаханых світ вітае (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 67). Світа1 [фр. suite] ж. 1. Служылыя людзі, якія суправаджаюць важную, высокапастаўленую асобу. [Мартын:] - Едзе, бывала, пані, дык хто-небудзь з яе світы крычыць на нас, хлапчукоў: «Здымайце шапкі, галганы, на калені!» («ЛіМ» - ТСБМ, V, 94). На плошчу ўступіў Міндоўг, па абодва бакі ад якога ехалі магістр Андрэй Стырлянд і холмскі біскуп Генрых,.. за імі ехала світа князя і княгіні, а таксама княжыя дзеці (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 60). Хутка князь падняў світу і пакінуў замак (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 339). Світа сядзелаў шатрах, такі быў яе загад (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 159). 2. Афіцэры, якія складалі ваенна-прыдворны штат цара ў дарэвалюцыйнай Расіі. Світа2 ж. Доўгая сялянская верхняя вопратка з сукна. Далей пазіраю - Ан ляціць конь, капытамі Скалу разбівае! На кані сядзіць ахлапам Ў свіце - ці без світы, I без шапкі (Я. Купала. Сон - 36. тв., V, 338). Смалою, сасняком прапахла твая світа, шапка; у крывавых мазалях, нібы тыя таркі, твае далоні, а ты [плытагон] гоніш плыты ў чужыя краіны, гоніш золата роднага краю (А. Бялевіч - ТСБМ, V, 94). Максімускочыў з пасцелі, хуценька апрануўся, паснедаў на хуткую руку і, уздзеўшы на свой паўкажушак шырокую світу з башлыком, падперазаўся тоўстым поясам і выйшаў зхаты (М. Машара - ТСБМ, V, 94)...скінуў цяжкі кажух, зняў шапку і застаўся ў шэрай, як лунь, даматканай, адмысловай работы світцы (М. Віж. Лабірынт - Л, 5). Hi ў адной жанчыны не было такіх убораў — світы насілі з самаробнага сукна, а андаракі з беленага палатна (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 328). Світка і сьвітка ж. Тое, што світа2. Амелька адхіліў крысо світкі і падаў Тэклі гладышык светлага мёду (У. Краўчанка — ТСБМ, V, 95). Невыдумная світка -убор на плячах, Барада, як снег белы - такая. Незвычайны агонь у задумных вачах, На каленях ляглі гуслі-баі (Я. Купала
Дадатковыя словы
збліжала, свйрепа
6 👁