Свепет [ст.-руск. свепеть - мёд дзікіх пчол; ст.-бел. свепето - гняздо лясных пчол; польск. swiepiet] м. Борць або пчаліны бортны рой. А ў снягах пад сінім Сірыусам лікавалі галасы: 3 сакам мёду, Свепетам пчолак. Мёд — гэта праўда, Пчолкі - то людзі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 16), Балела з пахмелля галава: учора добра памаліліся богу Борцю, якому па вёсках і дагэтуль ставяць у ахвяру ля свепетаў бярозавік і разведзены вадою мёд, імя якога пры айцах духоўных вымавіць - злітуйся і ўратуй нас, пан Езус (У. Караткевіч, Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 23). Свергат [польск.] м. Шчэбет...заснуў свергат салавейчы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 237). Свергатаць [польск.] незак. Шчабятаць. А жаўранак звоніць над грушай, Свой кліч селяніну свяргоча: — Смялей, беларусе-араты! Смялей уздымай к сонцу вочы! (Я. Купала. Запела вясна сваю песню 36. тв., III, 261). Вясна заглядае ў акно, Ўжо птушка свяргоча, Ўжо лісцік шапоча (Я. Купала. Аратаму- 36. тв., II, 11). Свесть [ст.-руск. свьсть, свУсть] ж. Сваячка, жончына сястра. «..й посла Миндовг до Налыцан no свою свесть» (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 337). Светач м. Прыстасаванне, у якое ўтыкалася лучына для асвятлення хаты. Датлела ў светачы лучына, Памалу вочы жмурыць сон (М. Танк - ТСБМ, V, 88). Здавалася тады, штоў хацеля стала гарыць у светачы смаляны агарак (I. Пташнікаў - ТСБМ, V, 88). Кожная з іх [манашак] нясе ў руках светач (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 111). [Сал]: (Пяе.) He заходзіць ніхто к нам са светачам, Як пажар, як агністае сонца, Неразвейнага, вечнага свету чым Аслабеўшай уліў бы старонцы (Я. Купала. Сон на кургане - 36. тв., VI, 72). Светласць ж. У дарэвалюцыйнай Расіі - тытулаванне некаторых уладарных асоб і князёў (ужывалася з займеннікамі: ваша, яго, яе, іх). Увесь тыдзень палацавая чэлядзь мыла мэблю, чысціла, націрала сталы халадзенкай-мятай, шліфавала ружовыя гранітныя камяні на падлозе ў пакоях, прызначаных для іх светласці пасланнікаў рыжскага магістрата, Лівонскага ордэна і дацкага намесніка Рэвельскай зямлі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 421). Свечнік м. Службовец вялікага князя, які адказваў за асвятленне пакояў, за паходні. У сутарэнні, у іхнай каменнай вязніцы, свечнік Лісіца трымаў паходню (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 189). 3 прыслугі выбралі свечнікаў, ліхтаршчыкаў (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 45). Свінапас м. Пастух, які пасе свіней. Свінапас, злавіўшы здрадна У сіло стрынатку, Стаў чытаці ёй маралы (Я. Купала. Свінапас і стры
Дадатковыя словы
мйндовг, свўсть
4 👁