кевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 108). Тым часам з дому для падмогі, Саху забраўшы і нарогі, Антось прыехаў і на грэчку Узняў маргоў са два папару (Я. Колас - ТСБМ, V, 74). Сохі і драўляныя бароны пайшліў архіў (К. Чорны - ТСБМ, V, 74). - Дзед! ці чуе зямля боль, Як па ёй саха крывая Робіць боразны і роль? (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 18). [Дзед:] - Ну, хіба іці саху прыснадзіць. (М. Гарэцкі. Атрута — Р, 30). На загонах цягнуцца худыя коні. Рыпіць саха (М. Цэлеш. Курылка - ХБ, 257). Саха мая зусім ужо гатова (Я. Купала. Яна і я 36. тв., V, 125). Будзіцца после зімовага сну Па хацінках людок працавіты, Скорынька цягне саху, барану, Глядзіць, ці шыны на колах узбіты (Я. Купала. Перад вясной - 36. тв., I, 371). 2. Пара валоў у адной запрэжцы. Саха валоў рослых, чатыры каровы Скубецца на лузе (Я. Купала. Адплата кахання - 36. тв., V, 47). 3. Адзінка падатковага абкладання ў Расіі ў XIII-XVII стст. Сацспаборніцтва н. Сацыялістычнае спаборніцтва. Якузняўшыся слаўна ў вышыні, Сацспаборніцтва, ўдарніцтва ўдала Здабывала багацце краіне (Я. Купала. Песня будаўніцтву - 36. тв., IV, 199). Сацыялізм м. Грамадскі лад, які ў выніку рэвалюцыі ў Расійскай імперыі прыйшоў на змену капіталізму. Аб новым Палессі Яснае зары Складаць будуць песні Складна песняры. Апяюць у песнях Працу, гераізм, Як на край балотны Йшоў сацыялізм (Я. Купала. Над ракою Арэсай - 36. тв., V, 198). Сацыяліст м. Прыхільнік, паслядоўнік сацыялізму; член сацыялістычнай партыі. Як і іншыя сацыялісты, я лічыў магчымым дзейнічаць, апіраючыся ў асноўным на асабістую ініцыятыву, на асабістую прадпрымальнасць, на асабістаеўмельства (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 267). Сачысты [польск.], прым. Сочны. Зарунеюць палеткі Рунню буйнай, сачыстай, Людзі працу ўшануюць Беспрыгонна, ўрачыста (Я. Купала. Летапіснае - 36. тв., IV, 181). Свавола ж. Парушэнне ўсталяванага ладу. - А з-за чаго? - пунсовы Данілаў твар раппгоўна проста наліўся чырванню. - Найперш з-за тваёй сваволы, ростыркі і распусту! (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 260). Сваячасна, прысл. Своечасова. Таму найляпей сваячасна захоўвацца на вуліцы, на людзскіх вачох, проста незнаёма (К. Юхневіч. Спадарства Калочкі - К, № 5-6, 77). Свеі [ст.-руск. свіін] мн. Тое, што свэны...раптоўным страшным ударам знішчылі ў адзін дзень сталіцу свеяў Сігтуну (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 282). - Ведаеце, колькі ў мяне на целе ран? Я біўся з яцвягамі іуграмі, тэўтонамі і свеямі (там жа
5 👁