грамадстве. Са зместу «Размовы» відаць, што аўтар абараняе ідэалы сацыяльнага міру паміж класамі і саслоўямі тагачаснага грамадства («Помнікі» - ТСБМ, V, 67). 2. У дарэвалюцыйнай Расіі - група асоб, аб'яднаных прафесійнымі інтарэсамі. Акалічнасці далучэння Багушэвіча да адвакацкага саслоўя ўстанаўліваюцца дастаткова поўна па іншых дакументах (Г. Кісялёў — ТСБМ, V, 67) Саслоўны, прым. 1. Які мае адносіны да саслоўя ў I знач. 3расчыненых за памостам дзвярэй паказаўся гурт суддзяў і саслоўных прадстаўнікоў (Я. Колас - ТСБМ, V, 67). 2. Уласцівы прывілеяваным саслоўям; каставы. У беларускай літаратуры тэма выкрыцця саслоўных забабонаў займае досыць значнае месца (М. Ярош - ТСБМ, V, 67). Сатрап м. Правінцыяльны правіцель у старажытнай Персіі і Індыі. II перан. Самадур, дэспат. Паліцэйскі ходзіць фертам — Есць разгон у вас сатрапам!.. (Я. Колас. Панам - 36. тв. у 12 т., II, 20). Які ж прад'явіцца рахунак? Аб чым пытаць будзе campan? Сатрапік - франт. Адзет па модзе - Манішка, гальштук, кацялок (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 т„ 148-149). Сатысфакцыя [лац. satisfactio — задавальненне] ж. Задавальненне ў форме паядынку, якое ў дваранскім грамадстве давалася абраджанаму для абароны гонару. Насваволілі яны з Іллём вышэй меры. П'яныя намагаліся патрабаваць сатысфакцыю ў губернскага скароніка (у таго была маладая палюбоўніца, і было вырашана, што няхай нават адзін з сяброў і наложыць галавою, дык затое другому будзе добра) (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 289). Бацька нічога не сказаў, пачуўшы аб тым, што ўчора тры чалавекі далі сваю апошнюю сатысфакцыю яго сыну (там жа, 164). Саўгас м. Савецкая гаспадарка (дзяржаўнае сельскагаспадарчае прадпрыемства). I камуна гэта, I гэты саўгас Будуць з лета ў лета Расціў добры час (Я. Купала. Над ракою Арэсай - 36. тв., V, 197). Ідуць рэхі ў светы А тым самым часам Побач ля камуны Паўсталі саўгасы (там жа). Саўгаскі, прым. (разм.). Які належыць саўгасу. Дзве чыгункі на саўгаскім Сходзяцца вакзале (Я. Купала. Над ракою Арэсай - 36. тв., V, 195). // Звязаны з вядзеннем гаспадаркі ў саўгасе. Я не буду ўнутр залазіць Падзеяў саўгасных, Апішу толькі, што бачыў Болей-меней ясна (Я. Купала. Над ракою Арэсай - 36. тв., V, 194). Саха ж. 1. Прымітыўная драўляная сельскагаспадарчая прылада для ворыва. Гаспадар дома павінен быў за дзень узараць сахою — не мяльчэй як на два вяршкі — палову дзесяціны гліністай зямлі (У. Карат
Дадатковыя словы
абяднаных, прадявіцца, пяныя, скарбніка
4 👁