зва ўсіх арабаў і ўвогуле мусульманаў...французскі кароль Людовік IX (той за багатыя дары Папе займеў найменне Святы) надоўга ўвязнуў са сваім войствам у сёмым паходзе на землі сарацынаў, а ўрэшце трапіў у палон да егіпецкага султана, адкуль не хутка выбавіўся (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 249). Людовік IX таксама паспрабаваў дамовіцца з мангола-татарамі, паслаўшы фламандца Вілема Рубруквіса да хана Мункэ, каб прыцягнуць таго да ўдзелу ў крыжовым паходзе на заняты сарацынамі Святы горад (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 52). 2. Так нямецкае рыцарства называла прусаў, жмудзінаў, літоўцаў, беларусаў, супраць якіх хадзіла ў крыжовыя паходы нібыта з мэтай далучэння іх да хрысціянства. Крыжовыя паходы: Крулявец гудзеў, франкі, бургундцы, венгры, брытанцы, тысячы рыцараў; турніры, застолле, свалаччо зборнае тарабарыць - на сарацынаў, гэта, значыць, на Жмудзь і Літву (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 196). Сарацынскі, прым. Які мае адносіны да сарацынаў. На яго, князя Вітаўта, пальцам паказваюць: князь сарацынскі, неафіт, дзікун, Ордэну першы служка (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 196). Сарачня ж. Сорак. Выйшлі на поле вязаўцы з сарачні хат і агледзеліся яны, што на такой шыры, на такім прасторы жменька іх (Л. Калюга - ТСБМ, V, 61). [Гусляр]: Глянь ты, слаўны ўладар, на палеткі свае: Сарачні там сох бачыш, як блудзе (Я. Купала. Курган — 36. тв„ V, 75). Сарматы [гр.] мн. 1. Іранамоўныя качавыя плямёны Паўночнага Каўказа і стэпавай часткі Паволжа (VI-IV ст. да н. э.). -А Шаруканіды ў вялікую моц ўвайшлі. Ёсць у іх гарады - Шарукань і Сугроў. Багатыя гарады, хоць Шаруканіды пальцам не паварушылі, каб іх збудаваць сярод стэпу. Ад сарматаў, ад старадаўняга народа, кажуць людзі, засталіся гэтыя гарады (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 487). 2. Перан. Палякі. А ў той жа час за сталом разважаюць сарматы I адзін за адным тосты ўзносяць, віваты (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве - Тв., 321). Сарокі мн. Старадаўняя адзінка лічэння футравых шкурак; чатыры дзесяткі...трыццаць баяраў неслі саракамі сабалёў і яшчэ трыццаць неслі саракамі гарнастаяў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 331). Ілліч паспеў тройчы прайсці перад каралём — вёў аргамака, потым нёс кап'ё, потым сароку сабалёў (там жа)...каменная Сафія патрабуе ўсё новыя сарокі сабалёў і вавёрак, новыя обалы жалеза і купы, купы (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў - Пр., 225). Саслоўе н. 1. Грамадская група са спадчыннымі правамі і абавязкамі, якая склалася на аснове класавых адносін у дакапіталістычным
Дадатковыя словы
капё
5 👁