харугвы, якую трымалі, стоячы пасярэдзіне двара, некалькі саноўных баяр (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 582). Н Звязаны з дзейнасцю саноўнікаў, іх спосабам быцця. [Размова] была непрыемная Валуеву, але мусіў цярпець. Даносу і плётак не будзе. Па-першае, дваране і людзі свайго саноўнага кола, na-другое, удваіх (У. Караткевіч - ТСБМ, V, 55). Санскрыт м Літаратурная мова старажытнай Індыі. [Нікіфар:] Але ты [Жывена] не хрысціянка. Адкуль жа ты ведаеш грэчаскую мову і нават санскрыт? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 185). Старажытны гімн выконваўся, як многія стагоддзі, на санскрыце, але рэчытатывам падхопліваў рытм Істр, прагаворваючы гімн на мясцовай мове (там жа, 22). Пісала [Жывена] не на санскрыце - свяшчэннай мове жрацоў, а на мове стараславянскіх асветнікаў Кірылы і Мяфодзія (там жа, 312). Саракоўка ж. (разм.). 1. Манета вартасцю ў 40 грошаў, 20 капеек. Калі на стале зазвінелі грыўні, залатоўкі, саракоўкі і паўрублі, Садовіч ціха сказаў Лабановічу: - Давай, брат, папрабуем. Лабановіч першы раз бачыў такую ўрачыстую, такую паважную гульню (Я. Колас — ТСБМ, V, 59). Хлопцы яшчэ сабралі па саракоўцы, і капельмайстар, паабяцаў іграць усю ноч (С. Александровіч - ТСБМ, V, 59). Ізноў пачуліся галасы: «1 я дам грыўню!». «I я прыкіну залатоўку!». «Няхай будзе імая саракоўка!», «1 мой мужычок — бедны-медны пятачок!» (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 248). У другім вузельчыку ляжалі два злоты на крупы, саракоўка на тараны і селядцы, залатоўка на соль і газу, дзве дзесяткі і чатыры грошы на вобмешку япручку і яшчэ некалькі медзякоў на тытунь і запалкі (Я. Колас. Тоўстае палена - 36. тв. у 12 т., IV, 145). 2. Бутэлька гарэлкі ёмістасцю ў 1/40 частку вядра...сягды-тагды можна было чуць, як стукала саракоўка аб тоўстую мазолістую руку і як галгатала гарэлка, пераліваючыся проста з бутэлькі ў мужыцкае горла (Я. Колас. Андрэй-выбаршчык - 36. тв. у 12. т., IV, 35). 0 Страляць у саракоўку — прамахвацца, мазаць. А лепш за ўсё, мае браткі... сказаць вам? венцер, нераткі! Ды толькі трэба мець знароўку, каб не страляць у саракоўку, Бо трэба ведаць, дзе паставіць, Ды ўмець і венцер добры справіць (Я. Колас. Новая зямля - 36. тв. у 12 т., VI, 89). Сарафан м. Ранейшае сялянскае адзенне, від сукенкі без рукавоў, якую адзявалі на кашулю з доўгімі рукавамі...у храм прыехала з Новагародка.. жанчына ў скураной шапачцы з набітымі на ёй дробнымі сярэбранымі бляшачкамі, у суконным сарафане пад ватолай (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 84). Сарацыне мн. 1. У антычных пісьменнікаў — назва арабскага насельніцтва паўночна-заходняй Аравіі. // У сярэдневяковай Еўропе - на
4 👁