Санацыя [лац. sanatio - лячэнне, аздараўленнне, ад sano - лячу, вылечваю] ж. Назва рэакцыйнага рэжыму ў панскай Польшчы 1926— 1939 гг. Каралюку ўспомнілася, яку гады санацыі, калі ён засыпаўся на адной справе і паны ледзь не запраторылі яго туды, адкуль наўрад ці выкараскаўся б, людзі, асабліва сяляне, падняліся як адзін і нібы крыкнулі так, што ўвесь свет пачуў: не дадзім нашага Каралюка ў крыўду'. (Р. Сабаленка - ТСБМ, V, 52). Санетка [ад фр. sonnette — званок] ж. Званок для выкліку слугі, які звычайна прыводзіўся ў дзеянне шнурком. Ён ціснуў пласцінку санеткі... Ціснуў... Ціснуў.. Ціснуў... Ніхто не ішоў (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 237). Кроер ляжаў на падлозе, закінуўшы аблічча, з мертваю рукою, усё яшчэ працягнутай да санеткі (там жа, 329). Яна [маці] трымала яго руку, але нагою ён [Алесь] непрыкметна націскаў на пласцінку начной санеткіля яе ложка (там жа, 237). Санкюлот [фр. sans-culottes - без кароткіх штаноў, галадранец] м. У перыяд Французскай рэвалюцыі 1789 -1794 гг. - прадстаўнік рэвалюцыйнай гарадской беднаты, якая не насіла кюлот (кароткіх штаноў з дарагой тканіны); патрыёт, рэвалюцыянер перыяду Французскай рэвалюцыі. [Гульбін:] - Шаноўны капітан, Я цалкам адабраю, Бо як бы ні было там, He хочацца і мне Стаць санкюлотам I жыць у іхнім раю (Я. Колас. На шляхах волі - 36. тв. у 14 т., X, 376). // перан. Член грамадзянскай варты. Суровыя санкюлоты са студэнтаў (порткі іхнія, сапраўды, прымушалі чакаць лепшага), засунуўшы за стужкі капелюшоў пасведчанні, хапалі на вуліцах людзей пасля каменданцкага часу і цягнулі іх у купецкую зборню (do Resursy), не шкадуючы па дарозе кухталёў і іншых «дабротаў» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 367). Саноўнік м. У дарэвалюцыйнай Расіі і за мяжой - вяльможа з высокім санам, з высокім становішчам. He менш як 60 скаргаў і прашэнняў паслала Ганна царскім саноўнікам («Полымя» - ТСБМ, V, 55). Пад 'язджалі да дома, які саноўнік не любіў, хоць бываў у ім у гады маладосці, з нявестай, будучай першай жонкай, дачкой паэта князя Вяземскага (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 348). Ён [Валуеў] падымаўся па сходах той асаблівай, выхаванай хадою царадворца і саноўніка, злёгку спружынячы на кожным кроку (там жа, 356). ..вышэйшыя саноўнікі каралеўства ўвайшлі ў пакой да княгіні Беаты (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 285). Саноўны, прым. У дарэвалюцыйнай Расіі і за мяжой - які займаў высокае службовае становішча, з'яўляўся саноўнікам. Вядома: паэт вядомы Напісаў палкую оду, Чытаў яе на зеаным абедзе Ў прысутнасці саноўных асоб (X. Жычка - ТСБМ, V, 55)...везлі дзіця вакол княжай
Дадатковыя словы
зяўляўся
2 👁