Самастрэл м. Старадаўняя зороя: лук з прыкладам і спускавым механізмам для кідання стрэл і камення; арбалет. Навокал вялікага магістра стаялі славутыя прускія рыцары, яны адчайна адбіваліся, іх расстрэльвалі з самаспірэлаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 395). // вобразн. Ты [Усеваладзе] бо можаш насуха жывымі страляць самастрэламі, удалымі Глеба сынамі (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 242). Саматканка ж. (разм.). Адзенне, бялізна з даматканага льнянога палатна. [Шыянок:] - Я не ведаю, як хто, а я вельмі добра адчуваю сябе, калі надзяваю на голае цела сялянскую саматканку (Р. Сабаленка-ТСБМ, V, 46). Саматканы, прым. Вытканы ў хатніх умовах, саматужным спосабам (пра тканіну). Кастусь сеў на край нараў, засланых тоўстай саматканай коўдрай, і пачаў уважліва назіраць за палкоўнікам (М. Ваданосаў —ТСБМ, V, 46). [Анэлі].. здавалася, штояе простая саматканая сукенка кідаецца ў вочы (А. Чарнышэвіч - ТСБМ, V, 46). Самаўладца м. Самадзержац...кароны пікой I пасады [казак] ўстрасаў, А законы крывёй Самаўладцам пісаў! (Я. Купала. Я казак - не казак... - 36. тв., III, 64). Самбіец м. Жыхар Самбіі (Самбія — гістарычная тэрыторыя: заходнія землі сённяшняй Калінінградскай вобласці). У гэтым, 1252, годзе па-ранейшаму ўпарта адстойвалі сваю зямлю, волю і веру прусы найперш шматлюдныя, дружныя і смелыя самбійцы (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 271). Самурай м. 1. Прадстаўнік рэакцыйнай японскай ваеншчыны (разм.). П'яных разней самураяў, Хмару фашыстоўскіх орд, — Знішча ўсю гэтую зграю Вольны савецкі народ (Я. Купала. Японскім самураям 36. тв„ IV, 346). 2. Член прывілеяванага ваеннага саслоўя ў феадальнай Японіі. Санавіта, прысл. Чынна, салідна. Лясь-лясь! Лясь-лясь! - свішчу зорояй Грозна, санавіта (Я. Купала. Кароль - 36. тв., IV, 101). Санавіты, прым. 1. Які мае высокі чын, сан. [Валуеў] любіў пагаварыць пра карысць Расіі, асабліва калі слухаюць санавіпіыя людзі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 355). I пад'ехаў князь той санавіты, Серабром і золатам расшыты, Зіхаціць, як ясная зара (А. Бялевіч - ТСБМ, V, 51). 2. Паважны; важны з выгляду. Сама Гертруда з роўнай усмешкай на сціснутых губах абняла санавітага чалавека (К. Чорны - ТСБМ, V, 51). // Які ўласцівы такому чалавеку. Людзі ходзяць урачыста. У святочных строях, А з павагай, з санавітай, — Ходзяць, як героі (Я. Купала-ТСБМ, V
Дадатковыя словы
зброя, зброяй, падехаў, пяных
2 👁