моднага там свету (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 38). Каб не было скандалу у гоноровых польскіх салёнах, паны абвесьцілі, што Ядзя пахавана ужо у Ніццы! (М. Гарэцкі. Рунь - Р, 5). Панна Анэля з плачам выскачыла з салёну (3. Бядуля. Тры пальцы - 36. тв. у 5 т., III, 187). Сальнік м. Гандляр салам. Пазаўчора Тодар вярнуўся з сальнікам Брунонам Дарымядовічам, у адной таратайцы (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 319). Яму [Саламону] трэба было знаёміцца з фінансавым бокам прафесій розных саматужнікаў, розных вольных прафесій, цікавіўся іхнім бытам, псіхалогіяй. У гэтым выпадку была багатая разнастайнасць: слесары, кавалі, шаўцы, краўцы, токары, панчошнікі, белашвейкі, сальнікі, мяснікі, парыкмахеры, фатографы, дантыспгы, зубныя тэхнікі, карэтнікі, дактары і шмат іншых, абякіх ніякага ўяўлення раней не меў (3. Бядуля. Таварыш Мінкін - Выбр. тв., 281-282). Самаабкладаньне н. Збор сродкаў на мясцовыя грамадскія патрэбы, вызначаныя быццам бы добраахвотна самім насельніцтвам, рабочым калектывам. Перастаўляе сьветлячок на край стала, раскладае паперы: самаабкладаньне, падаходны, цягла (гужавая павіннасць), культурны збор... (М. Цэлеш. Дзікі вецер - ХБ, 53). Самадзержац м. He абмежаваны ў сваёй уладзе манарх. А Імператар-самадзержац'. Сонейка, якое выкатвалася на кароткі міг, адышло на спачын, як адышлі на вечны спачын імператар-самадзержац Аляксандр II і таямнічы смяльчак з русявай галавой і блакітнымі вачыма (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 6). Самадзяржаўе н. Манархічная форма праўлення ў Расіі, пры якой манарху належала вярхоўнае права ў заканадаўстве, у вярхоўным кіраванні і вышэйшым судзе. // Царскі ўрад. Беларускае сялянства.. было незадаволена царскім маніфестам, ад 19 лютага 1861 года, яно адказвала на яго шматлікімі выступленнямі супраць памешчыкаў і самадзяржаўя (М. Ларчанка - ТСБМ, V, 38). Самакат1 м. Назва рознага роду механічных павозак, а таксама аўтамабіля, матацыкла, веласіпеда і г. д. He марудзячы, селі на самакаты, ды праводжаныя ля вясковых двароў сабачым брэхам і басаногімі дзецьмі, якіх цікавілі зігатлівыя гузікі, «ажэлкі» й вялікія ліхтарыкі на грудзёх, пакінулі Літоўцы (К. Акула. Гараватка — К, № 7, 28). Самакат2 м. Ваеннаслужачы самакатнай часці. Самакатчык м. Тое, што самакат2. [Сапёр:] - А там ужо з гары і самакатчыкі смаляць, матацыклы з чатыры ўзбілася на мост... Бяжыце, бяжыце, думаю... Ну, значыцца, іўзарваў... (М. Лынькоў-ТСБМ, V
2 👁