Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
запытаўся: - Саклаб? - Мой сын, - сказаў Нармурад (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 130). Сакол м. Вялікі чыгунны таран, які выкарыстоўваўся для разбурэння крапасных сцен: яго падвешвалі на ланцугах, разгойдвалі і канцом білі ў сцяну ці вароты. 0 Гол як сакол - вельмі бедны. Уваходзіў у хату ён гол як сакол... доўга думаў над доляй сваёй (А. Куляшоў. Млынар - ЭСФ, 99). Сакольнік [ст.-руск. сокольникь - сакаліны паляўнічы] м. Тое, што сакалятнік. Паляўнічых было няшмат: князь Усяслаў, сакольнік Чарэня з памочнікам ды чатыры грыдні (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў - Пр., 208). Сакольнічы м. Старшы над сакольнікамі. Усё гэта прымалася каралеўскімі сабакарамі, конюхамі, сакольнічымі, мечнікамі, сотнямі дробных слуг (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 331). Сакрамэнт і сакрамант [ст.-бел. сакраменть — таінства; лац. sacramentum} м. 1. Таінства. I ёсць там злопі і не адзін, 1 ёсць сакрамант запаведны (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 60). 2. Рэлігійны культ, абрад. Балюе панская Варшава, Ксяндзы частуюць сакрамэнтам (Я. Купала. А ў Вісле плавае тапелец... - 36. тв., IV, 193). Саксонец м. Жыхар Саксоніі (тут у I знач.). Саксонец усё-ткі чалавек na-свойму нядрэнны, разам Усяславаў меч кавалі, зразумее, падкажа, што рабіць (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 159). Саксонскі, прым. Які мае адносіны да Саксоніі (тут у I знач.). У ваднэй старадаўнай саксонскай кроніцы ёсьць малюнкі стараславянскіх багоў з часоў хрышчэньня славянаў (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 90). Саладуха ж. (разм.). Салодкая справа з густа разваранай жытняй мукі. Сядзе есці, сядзе За кульгавы стол, Траяногі зэдаль. Чуць нерыне ў дол. Груца ды зацірка, Цэд, цура, кісель, Мілта, саладуха - Амаль стравы ўсе (Я. Купала. Гутарка аб кепскім гаспадару - 36. тв., IV, 161). У бабы торбачка з гарачым праснаком, з печанай бульбінай, са жбанком саладухі - харчы на дзянёк (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 297). Салаш м. Шалаш. Сядзіш у сваім салашы й душы ня чуеш: ні пагутарыць зь кім, ні чаркі выпіць... (М. Цэлеш. Дзе шукаць праўду ХБ, 104). Салдатчына ж. Салдацкая служба. [Халімон:] - Мы дома сядзім, а куды годны! Во дзе хлопец, дык хлопец, —як вол, і салдатчына яго не сагнула (П. Галавач — ТСБМ, V, 26). Салён м. Салон. [Кароль]: Дадушы, з такім укладам ты б магла нават і ў салёнах Парыжа стаць на барацьбу не з адной прыгажуняй
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сокольнйкь
8 👁
 ◀  / 658  ▶