Сажоны, дзеепрым. Вышыты каштоўнымі камянямі. Але столькі рэмняў золата, столькі каменняў, столькі сажоных тканей - хіба іх павязеш у саквах? (У. Караткевіч. Чорны замак Алыпанскі - 43, 131). Сажэнны, прым. Тое, што сажнёвы. // Вельмі высокі. Проста на анфіладзе, з пакоя ў пакой, рухаўся стракаты ланцуг, а наперадзе лёгка пераступаў нагамі сівы чалавек бадай што сажэннага росту (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 242-243). Сажэннагаросту лёкай скочыў з запятак і з ляскам адкінуў падножку (У. Караткевіч. — Ск., 15). Сажэнная, упоперак сябе таўсцей і крамяней гаспадыня з тупым тварам — вельмі ж падобная на каменную бабу — мясіла ў дзяжы цеста (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 181). Сак1 [фр. sak} м. Жаночая вопратка тыпу кароткага прасторнага паліто. [Тэкля] была апранута ў чыстую доўгую спадніцу і дабротны суконны сак (У. Краўчанка - ТСБМ, V, 20). Сак2 м. Лубок. А ў снягах пад сінім Сірыусам лікавалі галасы: 3 сакам мёду, Свепетам пчолак. Мёд - гэта праўда, Пчолкі - то людзі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 16). Сакалятнік м. 1. Сакаліны паляўнічы; той, хто даглядаў лоўчых птушак, навучаў іх для палявання. I пры гэтым выгляд меў аніяк не спешчанага прыдворнага, а хутчэй война і сакалятніка, небяспечнага для кожнай райскай птушкі, якую адзначыць сваім вокам (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 155). 2. Той, хто трымаў сокалаў. Саква [ст.-польск. sakwa лац. saccus, ад гр. sakkos - мяшок] ж. Кавалерыйская сумка для аўса і прадуктаў. Даставалі з сакваў і елі барвяную ад салетры хатнюю вяндліну, шэры наздраваты хлеб і вэнджаныя каўбаскі (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 217). 3 адной саквы, ля самай рукі, што сціскала павады, тырчала дзяржальна пісталета, відаць, вельмі дарагога, панскага (У. Караткевіч - ТСБМ, V, 22). Саквэстратар м. Зборшчык падаткаў. I як на грэх, пан саквэстратар Павінен сёння завітаць (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 т., VIII, 71). Пан саквэстратар яго [Богута] друг, У дружбе з ім і пан каморнік (там жа, 28). Пан саквэспіратар здаляка Прыедзе трэсці лайдака (там жа, 72). Саквэстратарскі, прым. Які мае адносіны да саквэстратара. «Рэестр скарбовы панскай гміны. Належыць платыўсёй спагнаць: За хату дзесяць з палавінай, За двор, за землю дваццаць пяць, Ды пені злот на дзесяць злотых, Ды саквэстратарскі візіт» (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т„ VIII, 78-79). Саклаб м. Так арабы называлі славянскіх рабоў. Жрэц запыніўруку, доўга ўглядаўся ў яго запалымі вачыма, вострымі, цікаўнымі, пасля 15а
4 👁