ў памост дубовая дошка (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 84). I сад развінуўся, ліствою багаты, На сажань у глыб заплялося карэнне (П. Панчанка - ТСБМ, V, 19). Дуброва сапраўды была блізка, сажняў за дзвесце ад хутара (А. Чарнышэвіч - ТСБМ, V, 19). На ім [насыпу], знадворку вельмі высозным, бадай, непрыступным, ледзь не да дзесяці сажняў угору, стаялі яшчэ высокія, не дастаць рукой нават самаму выцягламу чалавеку, драўляныя сцены-гародні (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 101). Жар нестрывалы: трудна ўстаяць за тры сажні ад агню (Я. Колас - Ск., 14). Кандрату заставалася некалькі дзесяткаў сажняў, каб дабегчы да лесу (Я. Колас. Дрыгва - Др., 50). Перад стопкаю невялікі кавалак двара, незанятага градамі, ды ў сажань шырынёй паска, як бы дарога ад стопкі ў вуліцу (П. Галавач - Ск., 14). Клім выбраў адно бервяно з касы сажань даўжынёю (В. Говар. Пялёстак і крышталь - ПК, 108). 3. Адзінка вымярэння дроў (укладка на кубічны сажань). Узяў дзядзька Марцін грошы, пайшоў у лясніцтва і купіў асігнату на сажань дроў... Адзін бок сажню прыпёр да хвоі (Я. Колас — Ск., 14). 4. Прылада мераць поле (каза). I трэба бачыць, з якой важнасцю.. перакідае сажань, спецыяльна зроблены, накшталт шырока расчыненага цыркуля, Пятро Бацюк (Я. Колас — Ск., 15). о Махавы сажань — 176 см; на практыцы вызначаўся як адлегласць паміж канцамі сярэдніх пальцаў разведзеных у бакі рук. Забарол у гэтым месцы быў вышынёй каля чатырохмахавых сажняў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 14). 0 Бачыць на тры сажні (метры) пад зямлёй (у зямлю) - вызначацца вялікай праніклівасцю, празорлівасцю, быць кемлівым. Дзедка быў няпросты — на тры метры ў зямлю ўсё бачыў (В. Казько. Сад, альбо Заблытаны след рамана - ЭСФ, 45). Вы не глядзіце, што яна [цётка Палуся] трошкі падслепаватая ды кіслагубая, але бачыць яна на тры сажні пад зямлёй і чуе праз мураваныя сцены (К. Крапіва — Ск., 15). Касы (косы) сажань у плячах - рослы, плячысты, магутнага складу (пра мужчыну). Марыя Міхайлаўна ўважліва аглядзела рослага правадніка. Касы сажань у плячах. Волат (У. Мяжэвіч. Яблынька для доктара - ЭСФ, 189). Сажнёвы, прым. Які мае адносіны да сажня. Сажнёвай таўшчыні сцены разбіць ядрамі немагчыма (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 404). // (разм.). Вельмі вялікі (высокі, доўгі і пад.). Я нясмела накіраваўся да старасты. Той паглядзеў на мяне з вышыні свайго сажнёвага росту (А. Асіпенка - ТСБМ, V, 19). Сажонка ж. Прылада мераць поле (каза). Паўз канаплянік і пайшлі камітэтчыкі з сажонкаю, якую зрабіў нехта ўжо на панскім двары... (П. Галавач-Ск
5 👁