Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
тыну, На край савецкі точаць шаблі і штыкі (Я. Купала. Старыя акопы - 36. тв., IV, 265). Ідзі і знай, Свой голас дай За савецкіродны край! (Я. Купала. Настаў чарод... - 36. тв., IV, 375). Да нас прыходзіць май у госці I ўспамінае ў свята свят Герояў, ійто злажылі косці У бітвах за савецкілад (Я. Купала. Май - 36. тв., IV, 312). Сагайдак [ст.-бел. сагайдакь, саадакь, сайдакь, согайдакь; тур. sagdak, sajdak] м. Чахол з лукам і калчан са стрэламі. Дзесяткі два баяраў пабеглі з цівуном у замкавую даміну за сякерамі і сагайдакамі (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 319). Саета [польск. sajeta, ад іт. saietta} ж. Тонкае фабрычнае сукно высокага гатунку. [Стары муж:] - Пайдзі за мяне, дзевухна, замуж, - будзеш мець слуг і служак многа, коней, адзеньня дарагога, будзеш у саетах хадзіць, піць, і есьць, і весяліцца (В. Ластоўскі. Прыповесьць аб старым мужу і гожай дзеве - Тв., 43). Вашы скарбы не ў ядвабнай Магнацкай саеце, А ў сярмязе непавабнай, Старшай наўсім свеце (Я. Купала. Сваякам па гутарцы - 36. тв., III, 137). Хто саетаў, хто дукатаў Я шукаў караляў (Я. Купала. Каралі - 36. тв., III, 342). Чым-то дзеіцца на свеце, Што не роўна дзеле Бог? Адзін ходзе у саеце, У золаце з плеч да ног, А другому, каб прыкрыцца Хоць анучай, - велькі труд (Ф. Багушэвіч. Бог не роўна дзеле - Зан., 393). Сажань м. 1. На Русі з XI ст. - мера даўжыні, якая раўнялася 140— 152 см (так званы малы, прамы сажань). Н 152 см. На лясным травяністым узлобку, выйшаўшы з глухіх чорных балот, стаяў, уважліва і адначасова спакойна азіраючы наваколле, незвычайны дзік. Даўжыня тулава ў яго была недзе за два сажні (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 87). 2. На Русі з XII ст. - мера даўжыні, якая вагалася ад 170 да 248 см, з 1649 г. - 216 см, у пачатку XIX ст. - 213, 36 см (на практыцы так званы вялікі, касы сажань вызначаўся адлегласцю ад падэшвы левай нагі да канца ўзнятай уверх правай рукі; у беларускіх губернях выкарыстоўваўся да 1918 г.). Мядзведзь вылез з-пад высокай, сажня на паўтара, занесенай снегам гурбы, якую ўсе яны, і пан Юры ў тым ліку, палічылі за мурашнік (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 203). Новую лазню стары Даніла Кагут вывеў сажняў за сто ад берага, куды вышэй за ўласную хату (там жа, I, 5)...за некалькі сажняў уперадзе, там, дзе пачынаўся абарончы роў, ён [Браціла] убачыў кусцікі нейкай дзіўнай травы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 11). ..і ў нашым горадзе нехта піша граматы чырвоным па касцёлах і царквах - так высока па сценах, на колькі сажняў ад падлогі (В. Говар. Пялёстак і крышталь - ПК, 56). Перад наміў поравень з цагляным памостам была на сажань даўжыні і на ўсю шырыню ходу ўпраўленая 15а Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 658  ▶