Рэўкомаўскі, прым. Які мае адносіны да рэўкома - ваенна-рэвалюцыйнага камітэта (рэўком быў створаны для падрыхтоўкі і правядзення ўзороенага паўстання ў Расіі ў кастрычніку 1917 г., у час грамадзянскай вайны і замежнай ваеннай інтэрвенцыі існаваў як мясцовы надзвычайны орган савецкай улады). Ужо відзён сцяг нарэўкомаўскім доме. А ногі не ідуць, анямелі і ацяжэлі, сталі як чужыя (В. Хомчанка-ТСБМ, IV, 762). Рэціравацца [фр. se retirer] зак. і незак. Адступіць (адступаць). На сабе правяраў, — сказаў Свідзерскі. — Бачыш, не стралялі. Тут нешта ёсць. А можа, і сапраўдырэціраваліся? (В. Хомчанка- ТСБМ, IV, 764). Рэшата [ст.-бел. решето, рушето] н. Адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў. Андрэй не выпускаў з рук нязграбнай прывабнай клубнічыны. — Вось гэта ягадка. I многа гектар можа даць такой? — Трэба лічыць: метраў з дзесяці - рэшата першай, а там яшчэ рэшата і яшчэ. Рашот са тры назбіраецца (М. Лобан - Ск., 77). Ды нашай казе не так многа трэба: паўбочкі грэчкі на перапечкі, рэшата аўса, наверх каўбаса... (Р. Шырма-Ск., 77). с Сабатоўнік м. Той, хто свядома зрывае выкананне пэўнай справы; сабатажнік. Ен цябе таксама ў перамытнікі ўпісаў! Раней — падкулачнік, зрыўшчык, сабатоўнік... Бача, гэта не бярэць, дык у перамытнікі... (М. Цэлеш. Дзікі вецер - ХБ, 55). Саветнік м. Грамадзянскі чын у дарэвалюцыйнай Расіі, а таксама асоба, якая мела гэты чын (тэрмін ужываўся ў складзе назваў грамадзянскіх чыноў розных класаў па табелі аб рангах: калежскі саветнік, тытулярны саветнік, стацкі саветнік, тайны саветнік)...сынок патомнага ганаровага грамадзяніна, тытулярнага саветніка з Яраслаўля прагуляў усе свае грошы ў доме распусты (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 133)...мая афіцыйная правая рука - Аляксандр Лучынскі - віцэ-губернатар, стацкі саветнік і кавалер (М. Віж. Лабірынт — Л, 47). Царкоўны саветнік сядзеў ужо вярхом на дошцы і чакаў сабе напарніка (К. Крапіва. Мядзведзічы - 36. тв., IV, 245). Саветчык м. Прыхільнік савецкай улады. «Недзялімцы» наступалі з Дону, саветчыкі арганізоўвалі абарону на мясцох, і ў чырвені дзевятнаццатага мяне паклікалі ў войска (М. Цэлеш. Аўтабіяграфія — ХБ, 35). Савецкі, прым. Які мае адносіны да краіны Саветаў, заснаваны на кіраванні Савету як органа дзяржаўнай улады...гітлеры і герынгі з Берліна, Культуру нішчачы, што кінулі вякі, I ў божышча узвёўшы гілья
Дадатковыя словы
р^шето, ўзброенага
4 👁