Л Паведамленне-рэляцыя: Напалеону засталося адно: сядзець на барабане з падзорнаю трубою, час ад часу паглядаць праз яе на дымавыя аблокі і чакаць паведамленняў-рэляцый аб выніках (У Дубоўка ТСБМ, IV, 757). Рэмень м. Мера вагі. Але столькі рэмняў золата, столькі каменняў, столькі сажоных тканей -хіба іх павязешу саквах? (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 131). Рэнесансавы, прым. Які мае адносіны да рэнесансу - эпохі Адраджэння (XIV-XVI стст.), часу росквіту навук і мастацтваў. Падпарадкоўваючыся рэнесансаваму патрабаванню паслядоўнасці, яснасці, зграбнасці выкладання зместу, Гусоўскі стрымлівае лірычныя адступленні (У. Калеснік - ТСБМ, IV, 758). Рэскрыпт [ст.-бел. рескрипть', лац. rescriptum - літаральна — пісьмовы адказ] м. 1. Пісьмо манарха высокапастаўленай асобе (напрыклад, міністру, губернатару) з якім-н. даручэннем, указаннем або выказваннем удзячнасці за аказаныя паслугі, з абвяшчэннем пра ўзнагароду і інш. У сваім рэскрыпце на імя старшыні Камітэта міністраў князя Гагарына даводзіў: «Мая ўвага ўжо звернута на выхаванне юнацтва» (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага-Н, 72). У канцы лістапада імператар адказаў Назімаву рэскрыптам, і гэта было пачаткам публічнага прыступу да рэформы (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 115). Тры кіты рэскрыпту: нахабны рабунак, тыранія, выкачванне грошай — як найлепш адпавядалі той вялікай ідэі, што ўсталявалася на іх (там жа). 2. У Старажытным Рыме - пісьмовы адказ імператара на пададзенае яму для вырашэння пытанне, які меў сілу закону. Рэспект [сх.-бел. респекть', лац. respectus] м. Пашана, павага. Верабей, як-ніяк, меў, як кажуць, рэспект да Веры Ігнатаўны, і яна не помніць, каб у чым-небудзь ёй адмаўляў (П. Пестрак — ТСБМ, IV, 761). Рэстаратар [фр. restaurateur] м. Уладальнік, гаспадар рэстарана. Але нічога каўказскага ў тым рэстаране не было, і нават гаспадар яго мала чым з выгляду адрозніваўся ад Бабекі: тая ж раздвоеная барада, толькі не сівая, а цёмна-русая, і сам рэстаратар быў шчуплейшы (Я. Колас - ТСБМ, IV, 761). Рэстарацыя [фр. restauration] ж. Рэстаран. Шмат было рэстарацый, кавярань, бараў яку цэнтры, так і паўсім горадзе (М. Гарэцкі — ТСБМ, IV, 761). Равеснікі пачалі піць і сваволіць, Магілёўскія камеліі, жанчыны з не зусім прыстойнай вуліцы ў Сухадоле, корчмы, рэстарацыі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 288). - Я адзін. Пасля, значыцца, сходзім у рэстарацыю (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі
Дадатковыя словы
рескрйпть
3 👁