руты здадуць (Я. Купала. Нікому - 36. тв., V, 22)... яны [бяздомнікі] разносілі па навакольных вёсках і хатах усе навіны: хто нарадзіўся,.. хто бізуноў атрымаў, каго ў рэкруты ўзялі... (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 22). Прычым пад штандарамі цара ваююцьрэкруты, аўяго, Напалеона, будуць валанцёры (У. Арлоў. Сны імператара - МКГ, 111). Д Рэкруты-навабранцы: Там кучка рэкрутаў-навабранцаў варушліва завіхалася вакол яе [карэты]: старанна чысцілі, скрэблі, мылі — спешна рыхтавалі, відаць, у далейшую няблізкую дарогу (М. Віж. Лабірынт - Л, 155). Рэкрутчына ж. Рэкруцкая павіннасць. Цяжкая салдацкая служба цару і рэкрутчына паслужылі паэтычным матэрыялам для многіх народных песень («Полымя» - ТСБМ, IV, 757). Па-ранейшаму паншчына, грашовы чынш, згоны і падушная дзяржаўная подаць. I яшчэ рэкрутчына, 25 год у салдатах (да раздзелу Рэчы Паспалітай селянін у войску не служыў, а калі ішоў на вайну сваёй ахвотай - аўтаматычна, пасля зацвярджэння на сейме, пераводзіўся ў вольныя, у «лапцявую шляхту») (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 131). Рэкруцкі, прым. Які мае адносіны да рэкрута. А мужыкоў гэта не задавальняла таму, што для іх з падзелам Полыйчы нічога не змянілася, ды яшчэ прыбавіліся рэкруцкія наборы (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 109). Полацкае, Віцебскае і Мсціслаўскае ваяводствы ўжо былі захопленыя Расейскаю імперыяй, і Беларусь, што ніколі не ведала рэкруцкіх набораў (бо Вялікае княства Літоўскае мела прафесійнае войска), пачала спраўна пастаўляць юнакоў спачатку на пажыццёвую, а потым на мала чым ад яе адрозную 25-гадовую царскую службу (У Арлоў. Мой радавод да пятага калена, або Спроба пазбегнуць выгнання - ПМЛ, 321). Рэкрэацыя [ад лац. recreatio — адпачынак] ж. Перапынак паміж урокамі ў школе. Пачалася вялікаярэкрэацыя. Гімназісты, карыстаючыся трыццаццю хвілінамі перапынку, сыпанулі на сонечны двор (У. Караткевіч - ТСБМ, IV, 757). Рэляцыя [сч.-бел. реляция, реляцыя', польск. relacja лац. relatio — паведамленне, даклад] ж. 1. Данясенне, паведамленне аб баявых дзеяннях. // Паведамленне пра якія-н. падзеі, факты. Па суроваму загаду на ногі ўзнялася ўся жандармерыя і паліцыя Гродзеншчыны, паляцелі сакрэтныя дэпешы і рэляцыі ў Вільню (С. Александровіч - ТСБМ, IV, 757). He самыя ўспешныя рэляцыі прыходзяць і з Полацка (У. Арлоў. Сны імператара — ПМЛ, 218). 2. Апісанне баявога подзвігу якой-н. асобы ці воінскай часці пры прадстаўленні іх да ўзнагароды
Дадатковыя словы
реляцйя
2 👁