адказала і, узяўшы пальчыкамі за спаднічку, зрабіла рэверанс (М. Лобан - ТСБМ, IV, 746). Дзяўчына ў чырвонай хустачцы няўмела прысядала, стараючыся зрабіць рэверанс (К. Чорны - ТСБМ, IV, 746). Іх матрона якаясь, хоць немаладая, Ды здароўя адменнейшага сустракае. Уваходзячы ў дом, рэверансробіць рэдкі, Рэверанс той часоў старой Польшчы забытай (В. Дунін-Марцінкевіч. Благаславёная сям'я Тв., 244). [Уршуля] (Да Кароля, робячы рэверанс.) Перапрашаю яснавяльможнага пана!.. але ж гэта такая авантура, аб якой у ніякай кніжцы я не вычытала! (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 69)...ён [імператар] ужо маўчаў і абмяжоўваўся адно рэверансамі шляхты і ласкавым абыходжаннем з арыстакратыяй (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма - ПМЛ, 201). Рэгламент [ад фр. reglement] м. Інструкцыя, службовы статут. У Куцага чэшуцца рукі да бойкі, але ён ведае рэгламент, дзе сказана, што біць нельга (П. Пестрак - ТСБМ, IV, 748). Рэдут [фр. redoute] м. Даўнейшае палявое земляное ўмацаванне, акружанае валам і ровам (выкарыстоўвалася ў Расіі з XVI да пачатку XX ст.). [Даніла Загорскі:] - Нашто табе шкадаваць маю галаву? Ты ж не пашкадаваў бы падставіць яе пад кулю на адным з незлічоных рэдутаў (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 176). Рэз м. Працэнты. - Я дам табе пад рэз. Нясі грошы, а я пайду да Бойкі (В. Чаропка. Храм без Бога- Хр., 133). Рэйтар [ст.-бел. райтарь', ням. Reiter] м. Наёмны воін цяжкай конніцы ў Заходняй Еўропе (XVI-XVII стст.) і ў Расіі (XVII ст.). Адзін з іх [служкаў] перагарадзіў незнаёмцу дарогу, але той з напружаннем вымавіў: «Я... айн рэйтар... пры князі Раман Данілавітш...» (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 14). Але ж дзесяткі тысяч курганоў стаяць на беларускай зямлі! I ляжаць пад імі сатлелыя косці чужаземных захопнікаў: рыцараў Лівонскага ордэна, татарскіх ханаў, шведскіх рэйтараў (Я. Колас. Трыццаць савецкіх год - 36. тв. у 12 т., XI, 370). Рэкрут [ням. Rekrut ад фр. recruter - набіраць войска] м. У дарэвалюцыйнай царскай Расіі - салдат-навабранец, асоба з падатковага насельніцтва (сялян, мяшчан), прызваная на ваенную службу. Рэкрут, якога на службу вялі, Выгнаны з хаты нябога, Разам са жменькай бацькоўскай зямлі Браў абразок у дарогу (Е. Лось - ТСБМ, IV, 756). За.. час [25-гадовай службы ў салдатах] бацькі рэкрута паміралі, жонка выходзіла за другога, і калі салдат вяртаўся дадому, яму не было дзе прытуліцца, не было за што рук зачапіць (Я. Саламевіч — ТСБМ, IV, 756). -Даўней хаця ў салдаты не бралі, а цяперака Петрачка майго на дваццаць гадоў у рэкруты павялі (У. Арлоў. Пакуль не згасла свечка МКГ, 223). За віну малую Розгамі сякуць, За праступак большы Ўрэк
Дадатковыя словы
сямя
2 👁