і дакору (В. Быкаў. Кар'ер - ЭСФ, 333). Рыцар журботнага вобраза [ісп. el Gaballero de la Triste Figura] - наіўны, бясплённы летуценнік. Чытаеце думкі на адлегласці? - засмяялася дзяўчына. - Тады прачытайце!.. — Тады... вам... адзінрыцар журботнага вобраза прапанаваў руку і сэрца... — Не-е... (В. Блакіт. Вяселле ў Беражках - ЭСФ, 333). Рыцар на час - слабавольны чалавек, няздольны да працяглай барацьбы дзеля высакародных мэт. Я пачаў патрабаваць сабе тое, што, па сутнасці, мне не належала. Вось і атрымаўся з мяне рыцар на час, герой міжволі, які вельмі хутка пацярпеў крах (А. Кобец-Філімонава. Агні за перавалам — ЭСФ, 333-334). Рыцар ночы - злосны вораг прагрэсу; цемрашал. На нас узнімаюцца рыцары ночы, іх сочаць у цьме нашы зоркія вочы (К. Крапіва. Ворану вышэй арла не лятаць - ЭСФ, 334). Рыцарскі, прым. Які мае адносіны да рыцара. - Вашы смерды, пан ваявода, не ведаюць ніякіх рыцарскіх правілаў (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 143). [Ганна]: Я думала. што едзе [рыцар] на рыцарскае змаганне ў замак (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 122). // Уласцівы рыцару. [Песня Блуднага рыцара]: За тваю [Псіхі] чэсць Свой рыцарскі аддаці труд - Муры разрушыць і знішчыць лёх гэты, Й вянок з рож табе сплесць (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 126). Рышы мн.: А Настаўнікі-рышы: Але гэта бывала раней, калі людзі не былі так абцяжараныя чарнатою, калі веды іх, што ішлі ад Тварца праз мудрых настаўнікаў-рышы, былі высокімі і амаль роўнымі боствам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 315). Рэальны, прым.: о Рэальнае вучылішча — у дарэвалюцыйнай Расіі - сярэдняя вучэбная ўстанова без выкладання старажытных моў з дамініраваннем у вучэбным плане дакладных і прыродазнаўчых навук. -Я пакуль што, шаноўны пане, займаюся ўрэальным вучылішчы (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 80). Рэбе м. Тое, што рабін. Жыды сноўдаюць, як здані; Стары рэбе штось мямляне (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 33). Рэвельскі, прым. Талінскі (Рэвель — ранейшая назва Таліна). Увесь тыдзень палацавая чэлядзь мыла мэблю, чысціла, націрала сталы халадзенкай-мятай, шліфавала ружовыя гранітныя камяні на падлозе ў пакоях, прызначаных для іх светласці пасланнікаў рыжскага магістрата, Лівонскага ордэна і дацкага намесніка Рэвельскай зямлі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 421). Рэверанс [фр. reverence] м. Пачцівы паклон з прысяданнем, прыняты ў буржуазна-дваранскім побыце як знак прывітання, падзякі і пад. - Добры дзень, — сказаў Лаўрыновіч, убачыўшы дзяўчынку. Тая
Дадатковыя словы
карер
2 👁