Прамоўца і настаўнік красамоўства ў Старажытнай Грэцыі і Рыме. о Айцец рытар - настаўнік рыторыкі ў брацкіх школах на Беларусі і Украіне ў канцы XVI-XVII ст. Айцец рытар і скаронік тутэйшых манахаў, баючыся на скарб з боку шведаў замахаў, Патаемна дабро дзесьці ў лёхах схавалі I прысягай святой сябе моцна звязалі (В. ДунінМарцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве - Тв., 329). Рытар2 [ст.-бел. ритерь - рыцар] м. Рыцар. Рытары ў іх борці адабралі, а пчаляроў у мёдзе патапілі (У. Арлоў. Дзень, калі ўпала страла - МКГ, 10). Рыхло [ст.-бел. рыхло, рихло', с.-в.-н. röcheln], прысл. Хутка, шпарка. Але цівун са стражнікам як з-пад зямлі вылезлі: — Ідзі дадому, рыхло і малжонка прыйдзе. Ненадоўга прыўлашчыць яе баярын, а табе прыбытак затое (В. Іпатава. Гайна і Мікаш - MX, 330). Рыцар [ням. Ritter ад ст.-ням. riter - коннік] м. У Заходняй і Цэнтральнай Еўропе ў сярэднія вякі - асоба, якая належала да рыцарства; конны воін, цяжка ўзороены. I цяжка было яму [Вячку] думаць, што за некалькі попрышчаў ад Кукейноса тэўтонскія рыцары пояць з яе [Дзвіны] коней (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 25)...пад ударамі еўрапейскіх рыцараў рухнуў золатагаловы багаты Канстанцінопаль (там жа, 194). [Ганна]:..бачыла я тут нейкага на вялікім кані рыцара, пакрытага пылам, як быццам бы ехаў здалёку (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 122). [Ксенія]: Вазы едуць сюдою й цягнуцца на пырскаючых конях рыцары з шумячымі ў руках прапорцамі (там жа, 112). Умелы быў рыцар Рамбольд, адважны, а яго, як татніка, забілі сякерай на радасць немцам (К. Тарасаў. Пагоня па Грунвальд - ТЖ, 153). Сярод нападнікаў вылучаўся закуты ў даспехірыцар (В. Чаропка. Храм без Bora - Хр., 61). Тады, па камандзе: «Das Visier Ibften!» знялі свае шаломы рыцары, гучна выкрыкнулі вітанні (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 60)...караскаліся па новагародскіх схілах і пасля кумільгом каціліся з іх неварушлівыя рыцары ў цяжкім узораенні, і жалезныя іх латы грымелі па каменні, што сыпалася зверху (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 337). А Рыцар-вандроўнік\ У сярэдзіне 17 стагоддзя ваяўнічы вугорскі рыцар-вандроўнік Феранц Малаш быў сярод іншых запрошаны польным гетманам, ясным князем Янушам Радзівілам на службу ў літоўскае войска (М. Віж. Лабірынт - Л, 101). Рыцары-манахі. [Служка:] А крыжакам, як вядома, жаніцца нельга, яны ж рыцары-манахі, ці не так? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 15). 0 Рыцар без страху і дакору [фр. Ie chevalier sans peur et sans reproche] - смелы, велікадушны чалавек. Дастойны, скажу вам, быў служка... Такімі людзьмі род багацее... Але... прапаў, як рыцар без страху
Дадатковыя словы
рйтерь, рйхло, скарбнік, узбраенні, ўзброены
4 👁