Рыдзель [ст.-бел. рыдель, ридель, ршперь', с.-в.-н. ritter] м. Рыцар. Добрымрыдзелем быўу сябе на радзіме Костка, у апошняй сваёй сечы з новагараджанамі паклаў чацвярых вояў (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 26). Рыдыкуль м. Жаночая невялікая сумачка. Адна з..[машыністак] адчыніла рыдыкуль і дастала адтуль цукерак (3. Бядуля - ТСБМ, IV, 734). Рыза ж. Раней - любое адзенне, а не толькі паношанае і старое. Ен [Вітаўт] паказвае на нас: - Саўлачыце з іх рызы. Адзенне падае да нашых ног, у траву (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 199). Рызнік м. (разм.). Каравачнік, анучнік. / у параўн. I добра зарабляў [Абрагім]. Хаця па ім гэта не бачна было — хадзіў абарваны, як рызнік, заўсёды... (А. Ставер - ТСБМ, IV, 735). Рымар [ст.-бел. римарь, рымарк, польск. rymarz с.-в.-н. riemer] м. Майстар, які займаўся вырабам раменнай вупражы. Ды нарэшце прыйшла часіна, калі ўсё гэтае варухлівае, як агромністы мурашнік, войска, з абозамі і коньмі, з вартавымі і зоройнікамі, кухарамі і рымарамі, швачкамі і далакопамі, харугвамі і абразамі, рушыла далей, туды, да шляхоў, па якіх меліся вяртацца назад крыжакі-пераможцы (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 521). Далей гандлявалі сваімі таварамі рымары, сырамятнікі, бондары (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 293). Клім змалку парабкаваў, потым трохі навучыўся на рымара і шыў хамуты (А. Кулакоўскі - ТСБМ, IV, 736). П перан. Чалавек ніжэйшага саслоўя. - Мужыцкія дабрадзеі! - крычаў Кроер. — Якабінцы! Княствамі ім валодаць абрыдла! Яны ў басякі захацелі, у рымары! (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 225). Рымарня ж. Рымарская майстэрня. Па разліках і планах новага брыгадзіра выйшла, што на рымарню не хопіць лесу (1. Грамовіч — ТСБМ, IV, 736). У рымарні рамантаваў хамуты Масей Вухаед (Л. Гаўрылкін - ТСБМ, IV, 736). Рында [ад стараж. рыдэль - рыцар, целаахоўнік, зораяносец] м. Воін прыдворнай аховы пры вялікіх князях і царах (у Расіі ў XVI-XVII стст.), які меў шляхецкае паходжанне. А Рында-целаахоўнік...малады рында-целаахоўнік Няздзіл, які нёс вартуля дзвярэй апачывальні, стукнуў аб падлогу дрэўкам кап'я (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 29). Рытар1 [ст.-бел. реторь, риторь, рыторь — аратар; лац. rhetor гр. rh6tör\ м. (кніжн.). 1. Прамоўца, які гаворыць прыгожа, напышліва, але малазмястоўна. Ужо не халоднырытар і неўмоўна-рамантычны паэт наогул, а жывы семнаццацігадовы юнак, прывабны ў сваёй шчырай усхваляванасці, закаханы «так шчыра, і так лёгка, і так сумна» паўстае перад намі (Р. Бярозкін - ТСБМ, IV
Дадатковыя словы
збраяносец, збройнікамі, капя, рйдель, рймарь, рйторь
2 👁