Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Русіны поле шырокае загарадзілі шчытамі бліскучымі, шукаючы чэсці сабе, а князю славы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 237). Тут пір дакончылі храбрыя Русіны - не дарма набеглі, - Сватоў спалілі, а самі так За Рускую землю палеглі (там жа, 260). 2. Этнічная і гістарычная назва рускіх, беларусаў і ўкраінцаў у Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Акрамя польскіх зямель выставяць харугвы і русіны (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 229). II Беларусы. А горай за ўсё - нават палякаў называе яна [каралева] дзікім, барбарынскім народам. Што ўжо казаць пра русінаў і жмудзінаў! (В. Іпатава. Чорная княгіня - Пр., 96). Русчізна ж. Так раней называлі беларускую мову. З'явілася і паэзія свецкая. Вось верш Яна Пашкевіча аб «русчізне» — беларускай мове: Полска квітнет лаціною, Літва квітнет русчізною, Без той в Полсце не пребудзеш, Без сей в Літве блазном будзеш (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 123). Ручніца і рушніца [ст.-руск. ручьница', польск. rusznica] ж. Адзін з першых узораў ручной агнястрэльнай зороі ў краінах Усходняй і Цэнтралыіай Еўропы; тое, што мушкет. - Нудзіўся ўсімі гэтымі разлікамі: колькі сена з'ядуць за паход коні і колькі ручніц трэба заказваць зоройнікам, якія дзіды колюць лепей і што новага прыдумалі ва ўзораенні рыцары Ордэна (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 370)...учора галоўны каморнік даводзіў, што трэба ўздымаць падаткі на соль, каб купіць тры сотні ручніц (там жа, 376). Случакі адчайна абстрэльвалі таран з лукаў кушаў іручніц (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 22). Крыкі людзей, іржанне коней, трэскат ручніц -рэхам разносіліся па лесе (там жа, 63). [Пятрук]: Аж адным разам выязджае з завулка якісь старшы; як крыкнуў ~ «гэйі», так яны [маскалі] ўсе скочылі, схвацілі за рушніцы і сталі роўна, хоць ты нітку працягні (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты - Тв., 141). Рушэнне н. Апалчэнне; земская абарона. Зрэшты, гэта разумелі ўсе - і загартаваныя ў баях воі, і месцічы, якіх паслалі ўрушэнне дымы і дробныя селішчы па закліку Альгерда (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 593). - Каб я быў баязліўцам - я, ратуючы сваю шкуру, узначаліў бы ваша рушэнне, каб аддаліць расплату асабіста са мной... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 175). Рыгадон м. Старадаўні танец. Мільгалі вокны багатых маёнткаў, дзе свяціліся кандэлябры і грымела музыка рыгадонаў — танцаў, уведзеных у моду каралевай Бонай (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 300). Рыдван [ст.-бел. рыдвань', польск. rydwan, с.-в.-н. reitwagen] м. Крыты воз; карэта. Густой пушчай, у марозе, Ехаў багаты пан, Аж разбойнік пры дарозе Затрымаў рыдван (Ф. Багушэвіч. Смык беларускі — Зан., 427). 15 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зброй, зброі, зявілася, зядуць, ручьнйца, ўзбраенні
9 👁
 ◀  / 658  ▶