з доўгімі, ледзь не да каленяў, распушчанымі валасамі, яна [дзяўчынарусалка] пагойдвалася ў сінім небе, вышэй за ўсіх (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, 11, 92). Руен [ст.-руск.] м. Верасень. «Добры руен стаіць сёлета! — думаў Усяслаў, мерна гайдаючыся ў сядле» (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў - Пр., 219). Рукадзельны, прым.: о Рукадзельныя людзі — рамеснікі. — Вязем соль і віно рамейскае, волава і медзь для рукадзельных людзей (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі-МКВ, 84). Руна ж. 1. Старажытны пісьмовы знак (літара), пераважна скандынаўскі, на камянях, зороі і іншых прадметах. Даўно не чытаў старажытнага рунічнага пісьма - болей карыстаўся вяроўчатым. Магчыма, вось гэтая руна значыць - возера? (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 381). 2. Старадаўняя народная эпічная песня ў карэлаў, фінаў і эстонцаў. Рундальчык [польск.] м. Каструля з ручкай. Раптам перадумала: зьняла рундальчык із пліты й паставіла на прымус, мяркуючы, што тут суп хутчэй згатуецца... (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя - ХБ, 90). Рунічны, прым. Які мае адносіны да руны (тут у I знач.). о Рунічнае пісьмо - адзін з тыпаў пісьма з завостранымі абрысамі знакаў, якія выкарыстоўвалі з пачатку нашай эры скандынаўскія, англасаксонскія, германскія і некаторыя іншыя плямёны. Сярод маіх збораў меў я карціны кніг, пісаных на бяросьце, незразумелымі знакамі, падобнымі дарунічнага пісьма (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 80). Даўно не чытаў старажытнага рунічнага пісьма - болей карыстаўся вяроўчатым. Магчыма, вось гэтая руна значыць — возера? (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 381). Рэра [ст.-бел. рура, руля', польск. rura н.-в.-н. Rohr] ж. Труба. Няміга, невялікая рачулка, цяпер узятая ў бэтонныя руры, працякае цераз Менск іўпадаеў Сьвіслач... (М. Цэлеш. Летапісная Няміза - ХБ, 218). Русінскі, прым. Беларускі (пра мову). На беларускай мове, якую называюць русінскай альбо літоўска-русінскай.., гаворыць каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, якая ўзнікла даўно і цудоўна распрацавана (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 135). Тыя, у большасці сваёй язычнікі, глядзелі спадылба, але добра разумелі, што пры палачанах-прыдворных, якія ўсе не толькі ведалі грамату, але і гаварылі пераважна на трох мовах (сваёй, нямецкай і русінскай), ім не выпадае надта паказваць сябе (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 326-327). Русіны м. 1. Рускія. Мы рускія - русіны, як нас завуць (В. СавічЗаблоцкі. Пісьмы да Міхайлы Драгаманава - Зан., 545). Н Рускія воіны
Дадатковыя словы
зброі
5 👁