Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Алесьужо назаўтра ўбачыў, што ропа зрабіла сваю справу: гічаны, там, дзе яны ўцалелі, былі як зморшчаны сухі тытунь (там жа). Ростырк і ростырка [ст.-бел. ростырка, ростыркь, ростыркгь, розтырка', польск. rozterka] м., ж. Сварка, разлад. [Дзмітрый:] - Хачу, каб заціх ростырк паміж намі. Каб жылі мы ў згодзе і ўдатны рыцар Альгерд меў з намі сяброўства (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 603). - А з-за чаго? — пунсовы Данілаў твар раптоўна проста наліўся чырванню. - Найперш з-за тваёй сваволы, ростыркі іраспусту! (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 260). Рота [ст.-руск. рота] ж. Клятва, прысяга. У застолле ён запрашаў полацкіх баяр, шчодра частаваў іх і дамагаўся, каб яны, п'яныя і безабаронныя, давалі яму роту вернасці (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 345). Ротмістр [ст.-бел. ротмистрь; польск. rotmistrz ад ням. Rittmeister ад Ritt - атрад кавалерыстаў і Meister - начальнік] м. 1. Ранг у войску Вялікага княства Літоўскага і Польшчы ў XVI-XVIII стст. паміж паручнікам і падпалкоўнікам, у дарэвалюцыйнай Расіі - ранг капітана. // Асоба ў гэтым рангу; камандзір пяхотнай роты або кавалерыйскай харугвы. Ой, дрыжэлі ад бляску яе басурманы! Ледзь махнеротмістр шабляй, глядзіш - вораг гіне Або з поля, як статак спалоханы, рыне (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве - Тв., 313). Сярод усіх стаяў на каленях.. у мундзіры ротмістра блакітных уланаў сам граф Браніслаў Ельскі (П. Пестрак — ТСБМ, IV, 717). Мабыць, узрадзілі яе [трывогу] натоўпы пехацінцаў, якіх ротмістры пачалі ганяць па полі (А. Карпюк. Белая дама - БД, 433). 2. Афіцэрскі чын у жандармерыі; асоба, якая мела гэты чын. Парог пераступіў жандарскі вахмістр з ліхтаром у руках, за ім тры гарадавыя, чалавек у цывільным і жандарскі ротмістр (Я. Колас - ТСБМ, IV, 717)...прыслаліў Ігумен жандарскага ротмістра Антона Калягіна (М. Віж. Лабірынт-Л, 16). 3. Павятовая шляхецкая пасада ў Вялікім княстве Літоўскім і Польскім каралеўстве. // Асоба, якая займала гэту пасаду; вайсковы камандзір шляхты некаторых парафій павета. «Нуж, паночкі! па грыбы да бору! Хто ў лесе рыжачок здаровы прыглядзе, Той возля краснай панны пры вячэры сядзе;.. Ну ж у рыжкі! — а вашэ, ротмістр, тут займіся Вячэрай, — толькіжз сталомузамак не нясіся» (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 470). Руб м. Край. Я чуў, што..знаходжуся на самым рубе да страты прытомнасьці (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 85-86). Рубок [ст.-бел. рубокь — хустка, заслона; польск. rqbek] м. Тонкае жаночае адзенне накшталт доўгай сарочкі. У белым рубку да лытак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяныя, ротмйстрь, сталомўзамак
5 👁
 ◀  / 658  ▶