Розмыт м. Птушка, якая ліняла (мыцілася). - Мы з ёю [пляменніцаю] розмыта выношваем, як бачыш, а гэта табе, княжа, не гняздар ці слетак (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў - Пр., 213). Рознакалёрны, прым. Рознакаляровы...дужэючы ён [дождж] без канца будзе бубнець аб рознакалёрные балоны вакенные, наводзячы невясёлыя думы... (М. Гарэцкі. Рунь - Р, 9). Рок [ст.-бел. рокь - год, тэрмін; польск. rok} м. 1. Лёс. Чырвонай зданню ў цёмных сенцах Наш рок сляпы, снуе, цвіце (Я. Купала. Прыстаў я жыць - 36. тв., III, 86). 2. Год. От я сабе цэлы року гарэлцы мок ды мок (Ян Чачот.*** Быў я колісь кавалём - Зан., 33). Праўда, абяшчалі-то калісь даць нам вольнасць; но як нам здаецца на наш мужыцкі розум, што хочуць ашукаці, бо калі праз шэсць лет нічога не зрабілі, то чэраз рок пэўне не зробяць (К. Каліноўскі. Мужыцкая праўда - Зан., 289). Раз за малым не ўсёй вёсцы прыпёрлі павесткі з акружнога аб тым, што жонка Барткава падала скаргу, што муж выгнаў яе з двора, што з другой жывець, што палавіну яе маёнтка забраў, па пяць тысяч на рок даходу цягне, а ей ні гроша не даець... (Ф. Багушэвіч. Тралялёначка - Зан., 448). Рокаш [ст.-бел. рокошь', польск. rokosz - бунт, мяцеж венг. rakosz] м. 1. Від узороенай шляхецкай апазіцыі ў Польшчы і Рэчы Паспалітай у XVI-XVII стст.; паўстанне...тут мог я ўратаваць палову маіх пабрацімцаў, але дзеля гэтага мусіў асудзіць на пагібель другую палову, а яны ж таксама падымалі разам са мною людзей на рокаш (У Арлоў. Міласць князя Гераніма - МКГ, 186). 2. З'езд на сейм у XVI ст. усёй шляхты, а не толькі яе выбраных прадстаўнікоў. Ромб [гр. rhombos} м. Знак адрознення вышэйшага каманднага саставу Савецкай Арміі да ўвядзення пагонаў у 1943 г., які меў форму ромба. Па ромбу на пятліцах Надзя адразу вырашыла, што чалавек гэты няйначай як важны камандзір (М. Лынькоў - ТСБМ, IV, 715). Ронд [польск.] м. Урад. [Алесь:] - 3 турмы, з турмы гэтай трэба вырывацца, калі хочам жыць. Трэба разумець, што справа ў рондзе, а не ў народзе (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 365). Стаў зараз маскаль свой ронд уводзіць у нашым краі і кажа: «Мужык, давай рэкрута, мужык давай падаткі да і паншчыну яшчэ служы альбо плаці аброку казну!» (К. Каліноўскі. Мужыцкая праўда - Зан., 290). Рондаль м. Каструля з ручкай. Тым часам каля шалаша Віктар у вялікім рондалі гатаваў над агнём [юшку] (У. Краўчанка — ТСБМ, IV, 715). Ропа ж. Нафта. 3 лесу вылецелі каля дваццаці фурманак, распаўзліся па плантацыі і пачалі паліваць з бочак сакавітыя зялёныя рады густасалёнай ропай (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II
Дадатковыя словы
зезд, узброенай
5 👁