Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
справа da іх сіяцельства (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 90). [Куторга] (зляканы): Ваша благароднае сіяцельства! Найяснейшая карона! Да я толькі сабе жартаваў, - вось страшыў дурное дзяўчатка, каб яна прызволіла пайсці за мяне замуж (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта-Тв., 124). Сказка ж. Спіс, рэестр. Малым быўшы, сляпых вадзіў; А падросшы і сам брадзіў; He прыпісаны да сказкі, I піак жыву з божай ласкі (Ф. Багушэвіч. Кепска будзе! - Тв., 55). - Раздабыў усе паперы, запісаў мяне ў сказку... Што і бацька б, можа, шчэры He зрабіў такую ласку (там жа, 58). о Рэвізская сказка — спіс асоб, якія падлягалі абкладанню падушным падаткам (складаўся пры рэвізіі). Скальды мн. Ісландскія і нарвежскія паэты IX—XIII стст. Нашы скальды складаюць песні конунгам Даніі, Нарвегіі, Швецыі і Англіі (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 407). Скамарох м. У Старажытнай Русі і ў пазнейшы час - вандроўны акцёр. Тут Хомка ўспомніў, што ў вёску прыехаў цыган-мядзведнік. Ён скуплівае малых медзведзянятак для скамарохаў (3. Бядуля. У дрымучых лясах — 36. тв. у 5 т., III, 265). Першае ўпамінанне аб скамарохах на Беларусі мы знаходзім у пропаведзях Кірылы Тураўскага (ХШ стагоддзе) («Беларусь» - ТСБМ, V, 153). Бацька, дзед і прадзед умелі іграць на скрыпцы і былі скамарохамі дляўсяе акругі (М. Гарэцкі - ТСБМ, V, 153). Адна з найбольш маляўнічых карцін спектакля паказвае выступленне вандроўных скамарохаў (У Няфёд - ТСБМ, V, 153)... збіраліся ў каміннай залі, каб.. паглядзець імпрэзы скамарохаў (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 19). Ен [Браціла] уцёк са скамарохамі, вадзіў мядзведзя, іграў на гудку, мілаваўся з бессаромнымі маладзіцамі, піў мёд, a потым разам з сябрукамі забіў багатага латгала з-за грыўняў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 12). Скапец м. Член фанатычнай рэлігійнай секты, якая ўзнікла ў Расіі ў канцы XVIII ст. і прапаведавала барацьбу з плоццю шляхам кастрацыі. [У Аляксандра-Неўскай лаўры Яленскі] стаў прыхільнікам фанатычнай секты скапцоў («Полымя» - ТСБМ, V, 156). Скарамангій м. Адзенне накшталт каптана для выхаду ў свет. Скарамангій Нікіфарава — карычневы, з бліскучай сярэбранай каймою, вісеў на ягоных плячах, як чужы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 210). Ірына ажывілася ўспомніўшы былое, і папрасілася ў кладавыя, дзе ляжалі скруткі тканін, сувоі карункаў, стаялі каштоўныя, шытыя золатам пантофлі былых уладальніц старадаўняга маёнтка, віселі дзібаджы, дзівіцісіі, скарамангіі (там жа, 213). Скарач м. Ручнік з доўгімі махрамі. Бярэ дзед скарач, канцыў вадзе мочыць, выкручвае, прылаўчаецца ямчэй па мухах секануць (Я. Ko
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 658  ▶