запытаўся: – Саклаб? – Мой сын, – сказаў Нармурад (В. Іпатава. За морам Хвалынскім – МХ, 130). Сакол м. Вялікі чыгунны таран, які выкарыстоўваўся для разбурэння крапасных сцен: яго падвешвалі на ланцугах, разгойдвалі і канцом білі ў сцяну ці вароты. ◊ Гол як сакол – вельмі бедны. Уваходзіў у хату ён гол як сакол... доўга думаў над доляй сваёй (А. Куляшоў. Млынар – ЭСФ, 99). Сакольнік [ст.-руск. сокольникъ – сакаліны паляўнічы] м. Тое, што сакалятнік. Паляўнічых было няшмат: князь Усяслаў, сакольнік Чарэня з памочнікам ды чатыры грыдні (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў – Пр., 208). Сакольнічы м. Старшы над сакольнікамі. Усё гэта прымалася каралеўскімі сабакарамі, конюхамі, сакольнічымі, мечнікамі, сотнямі дробных слуг (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 331). Сакрамэнт і сакрамант [ст.-бел. сакраментъ – таінства; лац. sacramentum] м. 1. Таінства. І ёсць там злот і не адзін, І ёсць сакрамант запаведны (Я. Колас. Рыбакова хата – Зб. тв. у 12 т., VIII, 60). 2. Рэлігійны культ, абрад. Балюе панская Варшава, Ксяндзы частуюць сакрамэнтам (Я. Купала. А ў Вісле плавае тапелец... – Зб. тв., IV, 193). Саксонец м. Жыхар Саксоніі (тут у I знач.). Саксонец усё-ткі чалавек па-свойму нядрэнны, разам Усяславаў меч кавалі, зразумее, падкажа, што рабіць (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 159). Саксонскі, прым. Які мае адносіны да Саксоніі (тут у I знач.). У ваднэй старадаўнай саксонскай кроніцы ёсьць малюнкі стараславянскіх багоў з часоў хрышчэньня славянаў (В. Ластоўскі. Лябірынты – Тв., 90). Саладуха ж. (разм.). Салодкая справа з густа разваранай жытняй мукі. Сядзе есці, сядзе За кульгавы стол, Траяногі зэдаль. Чуць не рыне ў дол. Груца ды зацірка, Цэд, цура, кісель, Мілта, саладуха – Амаль стравы ўсе (Я. Купала. Гутарка аб кепскім гаспадару – Зб. тв., IV, 161). У бабы торбачка з гарачым праснаком, з печанай бульбінай, са жбанком саладухі – харчы на дзянёк (З. Бядуля. У дрымучых лясах – Зб. тв. у 5 т., III, 297). Салаш м. Шалаш. Сядзіш у сваім салашы й душы ня чуеш: ні пагутарыць зь кім, ні чаркі выпіць... (М. Цэлеш. Дзе шукаць праўду – ХБ, 104). Салдатчына ж. Салдацкая служба. [Халімон:] – Мы дома сядзім, а куды годны! Во дзе хлопец, дык хлопец, – як вол, і салдатчына яго не сагнула (П. Галавач – ТСБМ, V, 26). Салён м. Салон. [Кароль]: Дадушы, з такім укладам ты б магла нават і ў салёнах Парыжа стаць на барацьбу не з адной прыгажуняй
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
102 👁