круціць, якім аршынам мераць свой верш, якім гэблем гладзіць кожнае слова сваёй песні, калі сэрца перапоўнена, калі ў жылах кроў вельмі кіпіць і неяк само гаворыцца, само пяецца? (З. Бядуля. На што мне – Зб. тв. у 5 т., II, 27). Бачыць скрозь зямлю на чатыры аршыны – разумець усё чыста. Іду я на праверку да сваёй супругі, яна ў мяне скрозь зямлю на чатыры аршыны бачыць... (М. Паслядовіч - Ск., 12). Мераць на свой аршын каго, што – меркаваць пра каго-, што-н. аднабакова, суб'ектыўна, з асабістага пункту гледжання. Сядзіць такі ваяка-кіраўнік у лясным зацішку і мерае ўсіх на свой аршын, нават папракае другіх, распякае, павучае (М. Лынькоў. Векапомныя дні – ЭСФ, 221–222). (Пайсці) пад аршын – у салдаты, у рэкруты (забраць). Усе не ў лад, усіх назад – Ва ўсіх доля маці. А ва ўдовы адзін сын, Дый той якраз пад аршын (Я. Колас. Сава – Зб. тв у 12 т., X, 510). Як (быццам, нібы) аршын праглынуў – ненатуральна прама стаяць ці сядзець. А хлопцы, хлопцы! Кожны быццам аршын праглынуў: такія важныя, такія строгія (I. Сяркоў. Мы хлопцы жывучыя – ЭСФ, 424). А то ходзяць там, нібы аршын праглынулі (В.Іпатава. За морам Хвалынскім – МХ, 251). Як (быццам, нібы) аршын праглынуўшы – у ненатуральна прамой паставе. Ён [Кушэль] заўсёды хадзіў як аршын праглынуўшы (I. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску – ЭСФ, 424). Сястра Аўдакія сядзіць нібы аршын праглынуўшы, шэпча нешта (М. Лынькоў. На чырвоных лядах – ЭСФ, 424).
Аршынны, прым. Які мае адносіны да аршына. // перан. Надта вялікі. ..рака была яшчэ параўнальна чыстая, так што аршынныя жывыя сцерлядзі маглі плаваць у садках месяц-два (У. Караткевіч. Зброя – ЧЗ, 315–316).
Арыі (арыйцы) мн. Індаеўрапейскія плямёны, што ў IV тыс. да н. э. насялялі стэпавую зону паўднёва-ўсходняй Еўропы (паводле іншых звестак – поўдзень Сярэдняй Азіі і прылеглую да яго тэрыторыю Іранскага плато); непасрэдныя продкі сучасных індаіранскіх і большасці еўрапейскіх народаў. Мабыць, гэта памяць аб арыях, чые словы адгукваюцца ў сённяшняй мове і славян, і немцаў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 129).
Арыштант м. Чалавек, які знаходзіцца пад арыштам. Праз два дні арыштант мог ісці. Але Загорскі ведаў, чаго гэта яму каштавала (У. Караткевіч. Зброя – ЧЗ, 344).
Асада ж. 1. Сядзіба асадніка. Яшчэ калі паны пачалі хапаць каля вёсак зямлю і рабіць сабе асады, сын Альшэўскага – лекар і вядомы забойца – выдаў бацьку карнікам за сувязь з беларускімі партызанамі (А. Бажко – ТСБМ, I, 273).
2. Від феадальнай зямельнай рэнты ў грашовай форме, асноўная павіннасць асадных сялян у Вялікім княстве Літоўскім у XVI ст. (у канцы XVI ст. паступова злілася з чыншам).
79 👁