2. Прамоўца і настаўнік красамоўства ў Старажытнай Грэцыі і Рыме.
○ Айцец рытар – настаўнік рыторыкі ў брацкіх школах на Беларусі і Украіне ў канцы XVI–XVII ст. Айцец рытар і скарбнік тутэйшых манахаў, баючыся на скарб з боку шведаў замахаў, Патаемна дабро дзесьці ў лёхах схавалі I прысягай святой сябе моцна звязалі (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве – Тв., 329).
Рытар [ст.-бел. ритеръ – рыцар] м. Рыцар. Рытары ў іх борці адабралі, а пчаляроў у мёдзе патапілі (У. Арлоў. Дзень, калі ўпала страла – МКГ, 10).
Рыхло [ст.-бел. рыхло, рихло; с.-в.-н. röcheln], прысл. Хутка, шпарка. Але цівун са стражнікам як з-пад зямлі вылезлі: – Ідзі дадому, рыхло і малжонка прыйдзе. Ненадоўга прыўлашчыць яе баярын, а табе прыбытак затое (В. Іпатава. Гайна і Мікаш – МХ, 330).
Рыцар [ням. Ritter ад ст.-ням. riter – коннік] м. У Заходняй і Цэнтральнай Еўропе ў сярэднія вякі – асоба, якая належала да рыцарства; конны воін, цяжка ўзброены. I цяжка было яму [Вячку] думаць, што за некалькі попрышчаў ад Кукейноса тэўтонскія рыцары пояць з яе [Дзвіны] коней (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 25). ..пад ударамі еўрапейскіх рыцараў рухнуў золатагаловы багаты Канстанцінопаль (там жа, 194). [Ганна]: ..бачыла я тут нейкага на вялікім кані рыцара, пакрытага пылам, як быццам бы ехаў здалёку (Я. Купала. Эрос і Псіха – Зб. тв., VII, 122). [Ксенія]: Вазы едуць сюдою й цягнуцца на пырскаючых конях рыцары з шумячымі ў руках прапорцамі (там жа, 112). Умелы быў рыцар Рамбольд, адважны, а яго, як татніка, забілі сякерай на радасць немцам (К. Тарасаў. Пагоня па Грунвальд – ТЖ, 153). Сярод нападнікаў вылучаўся закуты ў даспехі рыцар (В. Чаропка. Храм без Бога – Хр., 61). Тады, па камандзе: «Das Visier lbften!» знялі свае шаломы рыцары, гучна выкрыкнулі вітанні (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 60). ..караскаліся па новагародскіх схілах і пасля кумільгом каціліся з іх неварушлівыя рыцары ў цяжкім узбраенні, і жалезныя іх латы грымелі па каменні, што сыпалася зверху (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 337).
∆ Рыцар-вандроўнік: У сярэдзіне 17 стагоддзя ваяўнічы вугорскі рыцар-вандроўнік Феранц Малаш быў сярод іншых запрошаны польным гетманам, ясным князем Янушам Радзівілам на службу ў літоўскае войска (М. Віж. Лабірынт – Л, 101). Рыцары-манахі: [Служка:] – А крыжакам, як вядома, жаніцца нельга, яны ж рыцары-манахі, ці не так? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 15).
◊ Рыцар без страху і дакору [фр. le chevalier sans peur et sans reproche] – смелы, велікадушны чалавек. Дастойны, скажу вам, быў служка... Такімі людзьмі род багацее... Але ... прапаў, як рыцар без страху
82 👁