павязкай, асабліва ж парэпаная скура сядла, з-пад якой выглядаў драўляны арчаг – аснова – усё гаварыла аб доўгім і нялёгкім шляху (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 96). Аршак і оршак [ст.-бел. оршакъ – світа, картэж; цюрк. uršak] м. Картэж з мноства фурманак ці карэт. Святочны аршак прыезджых выглядаў значна больш сціплым, чымся натоўп, што сустракаў іх ля царквы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 35). Паўкруглы аршак усё болей замыкае кола вакол нас. Чалавек сорак. Некаторыя ў цэльнакутых латах, некаторыя ў калантарах (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі – ЧЗ, 163). Оршак Гедзіміна таксама адпраўляўся назад у Трокі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 363). ..палякі, што прыехалі з вясельным оршакам, уволю адпомсцілі гаспадарам, праўда, не гвалтам – шчодра адорвалі яны сваіх часовых сябровак, і доўга тыя ўспаміналі нястомных ў каханні шляхціцаў... (там жа, 451). Аршын м. 1. Мера даўжыні, роўная 71,12 см, якой карысталіся на Беларусі і ў Расіі да ўвядзення метрычнай сістэмы. Ён [Борух] вечна дыміў люлькай – старасвецкай бурштынавай з доўгім, у два аршыны, плеценым цыбуком (З. Бядуля. У дрымучых лясах – Зб. тв. у 5 т., III, 273). Углядаючыся на яго, я прыкмеціў, што ён заўсёды цягае з сабой нейкі пакунак – ня надта грубы, але доўгі на якія тры чверці аршыны (В. Ластоўскі. Сябра з каўбасай – Тв., 40). Будзеш [беззямельны] мець мясціну, На век вечны поля Роўна тры аршыны (Я. Купала. З песень беззямельнага – Зб. тв., II, 147). А капа – шэсцьдзесят снапоў, а кожны сноп ля перавясла – аршын кругам (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 108). Яно [капішча Свінтарога] мела ў даўжыню каля 150 аршынаў, у шырыню каля ста. Вышыня сценаў гэтага, не такога і старога, збудавання дасягала 15 аршынаў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 414). Вы багаты чалавек.., а перад людзьмі прыніжаецеся, кожнаму гатовы ў ногі кланяцца, і толькі за тое, што ён купіць аршын паркалю... (П. Галавач – Ск., 11). Перагарнуў [Блок] некалькі аркушаў, выбраў адну паперыну памерам з квадратны аршын і другую з накіданымі на скорую руку лічбінамі (Я. Колас. На ростанях – 544). 2. Лінейка, якой карысталіся краўцы, гандляры. Гандляры спрытна матлялі на медны аршын вішнёвыя і белыя сукны (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 265). ◊ Аршын з шапкай – вельмі малы, невысокі, нізкарослы. Ды які ж з яго мужчына? .. Аршын з шапкаю. Такога й варона панясла б, каб схапіла за каршэнь (В. Адамчык. І скажа той, хто народзіцца – ЭСФ, 39). Аршынам носа не дастаць – вельмі ганарлівы. У старшыні аршынам носа не дастанеш з-за тых свінарнікаў і кароўнікаў (У. Паўлаў – Ск., 12). Аршынам мераць – меркаваць пра што-н. Нашто мне мазгі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁