Старонка 446
◀ / 658 ▶
меч на меч (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды – ЖЖ, 155). Калі ж, калі ты, родна маці, Старонка бедная мая, Пачнеш ізноў выводзіць раці, Да новага збудзішся жыцця?.. (Я. Купала. Гарыслава – Зб. тв., V, 138). // вобразн. Гром-пярун імчыцца далей з грознай рацьцю грознай хваляй (Я. Колас. Сымон Музыка – СМ, 67). 2. Пра войска Савецкай Арміі (высок.). За справу святую свабоды і чэсці Ідзе незлічоная, дужая раць (П. Броўка – ТСБМ, IV, 708). Імкнуць палкі, ідуць байцы Чырвонай слаўнай раці, Свабоду, мір, як іх ганцы, Прыносяць кожнай хаце (Я. Колас – ТСБМ, IV, 708). 3. Перан. (разм.). Пра вялікі натоўп, пра вялікую колькасць каго-, чаго-н. Пра што.. [Кастусь] напісаў бы? Ну, вядома, пра лясных жаваранкаў... Пра Нёман і квяцістыя лугі, калі на іх выходзіць раць дужых касцоў (С. Александровіч –ТСБМ, IV, 708). Жанчыны пятай брыгады, убачыўшы гэтую раць [калгасніц], ад здзіўлення анямелі (І. Дуброўскі – ТСБМ, IV, 708). 4. Вайна, паход, бой, бітва. Рачніца ж. (міф.). Русалка. Тады хлопец нахіліўся, узняў Жывену перад сабой і сказаў, пачціва схіляючы перад ёю галаву: – «Ты перамагла мяне, маленькая рачніца» (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 38). Рашотнік м. Чалавек, які займаўся вырабам рашотаў. Там [на Чарнігаўшчыне] многа рашотнікаў, і ён прыйшоў сюды, дзе менш людзей занята гэтым рамяством, дзе лепшы рынак збыту (В. Сташэўскі – ТСБМ, IV, 708). Рог м. Старажытнейшы духавы сігнальны амбушурны музычны інструмент, які вырабляўся з пустацелых рагоў і біўняў жывёл ці з дрэва, металу (выкарыстоўваўся як у пастуховай, вартаўнічай, так і ваеннай практыцы, з'яўляецца папярэднікам разнастайных духавых інструментаў). Была страпянулася [Жывена].., але тут жа заснула ізноў, ажно пакуль не загукаў да ўсіх рог і нейчы голас унізе не пракрычаў, што прыехалі купцы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 112). Рогвіца ж. Тое, што рагаціна. Некаторыя замест коп'яў і мячоў трымалі ў руках рогвіцы, з якімі ходзяць на ловы (Л. Дайнека. След ваўкалака – СВ,143). ..ашчаціні­ўшыся коп'ямі і рогвіцамі, рынуліся паганцы на рыцараў (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды – ЖЖ, 195). Рогціца ж. Дроцік. Тады выйшлі наперад яцвягі з князем Анкадам, пачалі кідаць рогціцы і стрэлы, абкручаныя падпаленай саломай (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды – ЖЖ, 230). Рожніцца незак. Адрознівацца. Цяпер яны [беларускія жыды] рожнюцца ад усіх другіх жыдоў, і іх па усяму сьвету называюць: «літвакамі» (З. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі – Ж, 17).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 658 ▶