камандзіра групы дыверсантаў-разведчыкаў, пра яго ратныя справы расказвалі незвычайныя гісторыі (I. Сіняўскі — ТСБМ, IV, 703). Ратны подзвіг героя ўмацоўвае..волю [жывых] да працоўных подзвігаў на славу радзімы (Р. Бярозкін - ТСБМ, IV, 703). Вышэй ратнага подзвігу ставіць паэт [М. Багдановіч] подзвіг маці (А. Лойка - ТСБМ, IV, 703). Ратуша і ратуш [ст.-бел. ратушь, ратуша', польск. ratusz ад ням. Rathaus: Rat - рада і Haus - дом] ж., м. Орган самакіравання ў гарадах Заходняй Еўропы, а таксама будынак, дзе ён размяшчаўся. 3 мноства будынкаў вылучаецца сваёй архітэктурай ратуша: з чырвонай цэглы, з высокай строгай вежаю, над якой блішчыць купал з трыма залатымі каронамі (I. Мележ - ТСБМ, IV, 703). Ка.мень трапляеў Францішка Скарыну і ён абапіраецца аб сьцянуратушы, зьлева ад натоўпу (В. Ластоўскі. Адзінокі - Тв., 108). Палац перадратушам у Вільні (там жа, 107). Ратушны, прым. Які мае адносіны да ратушы. Прынёс клікун з сабою ратушную кнігу з усімі мескімі выдаткамі, і прачыталі мы ў той кнізе, што купіў магістрат новаму містру сукна чырвонага сем локцяў (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма - МКГ, 196). Раут [анг. rout] м. Урачысты званы вечар, прыём. А сам сабе вырашыў [Валуеў], што на рауце ў вялікай княгіні скажа аб ім [Мураўёве] (а магчыма, і ў дзённік запіша, каб ведалі па.мяркоўнасць) прыблізна так: — Бедны Міхаіл Мікалаевіч. Жудасна яму даводзіцца. Дзе ранейшы апломб і ранейшая ўпэўненасць у поспеху ўсепадданых дакладаў? (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 373). На балях, paymax, прыёмах паміж гасцей, сяброў, знаёмых Ішло спаборніцтва — хто лепшДля памяці напіша верш (В. Вітка - ТСБМ, IV, 703). Раўдуха м. Воін, што выконваў «паліцэйскія» функцыі ў палацы і ў час выездаў імператара. Жывену як аднесла да самага алтара, і яна бачыла, як напружана трымаюць натоўп раўдухі - іх твары заставаліся спакойнымі, але пачырванелі ад натугі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 179-180). Рацішча н. Тое, што рагаціна. Шляхта з малодшых радоў - сем чалавек — раз-пораз ставіла стрэльбы і рацішчы ля ганка і ішла ў пакой паляўнічых (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, II, 198). Цяпер, са стрэльбаю за плячыма, з раціійчам, падобным на старадаўнюю дзіду, загоршчынскі пан вельмі нагадваў сярэдневяковага воіна (там жа, 199-200). Раць [ст.-слав. рать — лаянка, сварка, разлад] ж. 1. Войска, апалчэнне...маскоўскі ўладар сваю раць на Літву Рускую паслаў пад старые муры старога Соломерэцка (М. Гарэцкі. Лірные сьпевы — Р, 90). А вось выведнікі сказалі Усяславу, што чарнігаўская раць спешна ідзе на раку Сноў (Л. Дайнека. След ваўкалака - СВ, 223). Ішлі раць на раць
5 👁