На Беларусі ў XIV-XVIII стст. - выбарны член ад багатых гарадскіх вярхоў у раду (магістрат); тое, што радца. I, яшчэ словы два сказаўшы, гавораць потым, як карова ў ратмана на лёдзе нагу зламала і што сена дужа ў гэтым годзе дарагое было (У. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха — ЗБК, 5). У атачэнні асабістай варты стаялі ратманы і лаўнікі (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 55). Паскакаў да брамы войт. Пачалі збірацца і ратманы (там жа, 60). 3. У Расійскай імперыі ў XVIII-XIX стст. - выбарны член магістрата, ратушы, прыходаў і парафій. Ратнік м. 1. Ратны (ваенны) чалавек, які ўваходзіў у склад раці; воін з апалчэння ў старажытных усходнеславянскіх дзяржавах і княствах Русі (IX-XIV стст.). Князь павярнуў дружыну, а за імі паспяшаліся бегчы астатнія ратнікі (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды Тж., 27)...полацкія ратнікі славу сабе здабылі (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 157)...перакідваюць [паны-рада] на стале ці на мапе каменьчыкі, што азначаюць ратнікаў ці конных і як, раптоўна перамяшаўшы чорныя ці шэрыя галышы, па-іншаму раскладвае Гедзімін тое каменне (В.Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 492). Тады, пасля перамогі над крыжакамі пад Новагародкам, і забраў яго [Рацібора] Давыд да сябе ў Гародню і прызначыў начальнікам над ратнікамі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - Ад, 327). Ідзе ратнік на бітву, адно ўперад, назад яму дарогі няма (У Арлоў. Дзень, калі ўпала страла - МКГ, 9). Ратнікі нашы з піліпаўкі аж па грамніцы Маюць аддуху ў лясах - паляванне на звера (У Арлоў. Час чумы - МКГ, 64). / у параўн. Бясконцай чарадой, быццам ратнікі на вайну, праходзілі перад вачыма крыўды на мужа (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 167). 2. У Расійскай імперыі - салдат, радавы дзяржаўнага апалчэння (існавалі да 1917 г.). Барадатыя ратнікі апалчэння засумавалі па дому, па дзецях ірады былі бавіцца з хлапчукамі (М. Хведаровіч - ТСБМ, IV, 703). 3. Воін, баец Савецкай Арміі (высок.). Ратнікаў першай Айчыннай вайны Халодным жвірам акрыла поўнач (Р. Барадулін — ТСБМ, IV, 702). Ля рычагоў кіравання, ля кулямётаў сядзяць выпрабаваныя ратнікі. За першы ваенны тыдзень яны вынеслі на сваіх плячах столькі жахаў ваеннага пекла! (П. Беразняк — ТСБМ, IV, 703). Ратны, прым. (высок.). Ваенны, баявы. Загарцавалі па тутэйшых мейсцох людзі ваенные -ратные (М. Гарэцкі. Роднае карэньня - Р, 48). «Дыкраскажы, як сталася, што ты, каваль, выязджаў на ратнае поле? — нарэшце запытаўся княжыч. — I чаму апынуўся блізка ля князя?» (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 489). Вяцічаў князь Уладзімір пабіў ратны подзвіг (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 132). Пра
4 👁