Расейскі і адрадз. расійскі, прым. Рускі. Нехта ў адказ зацягнуў расейскую песьню (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» - ХБ, 136). У польскай мове Васіль Бусыга быў не дужа моцны, хоць сякія-такія польскія словы ён ведаў. Размовы ён меў пераважна з валаснымі пісарамі, з папамі, ураднікамі, часам з прыставам. Ад іх запазычаў ён і расійскія словы, хоць вымаўляў іх з сваім палескім акцэнтам (Я. Колас-ТСБМ, IV, 641). Раскулачваньне н. Пазбаўленне кулакоў сродкаў вытворчасці і зямлі з мэтай ліквідацыі кулацтва як класа...пачаўся ўзаконены вышэйшымі савецкімі ўладамі працэс рабаваньня, які афіцыйна называўся раскулачваньнем (М. Цэлеш. У імя догмы - ХБ, 38). Расшыва ж. Вялікае паруснае судна з вострым носам і кармой, звычайна пласкадоннае (плавалі даўней па Волзе і Каспійскім моры). Шумеў, хваляваўся народ той шчаслівы, — Нашчадкі пятроўскіх старых рачнікоў, Якія вадзілі па Волзе расшывы I бралі асадай у туркаў Азоў (М. Калачынскі - ТСБМ, IV, 701). Рат м. Вярхоўны орган гарадскога самакіравання; яго прадстаўніцтва. Трэба было немець вачэй, каб не ўбачыць варожасці паміж епіскапам Мікалаем ірыжскімрапіам і магістрам Лівонскага ордэна Стырландам (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 178). Рата [ст.-бел. рата - частковы плацёж, тэрмін платы ўзносу; лац. rata] ж. Доля, частка падатку. II Частка работы. Даніла кончыў сваю рату, Да купы ставіць капылы (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 19). Ратай м. Араты. Пры гэтым ладзе хутка ратай стаўся паніжаны да безгалосае скацежыны, за якую думае гаспадар (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 95). На сонцы пабліскваюць рэйкі. I хоць бы дзе след чалавечы. Нідзе ніратая, ні жнейкі (Я. Колас - ТСБМ, IV, 702). Будаўнікі Савецкае краіны, Ратаі, кавалі, Мы створым новы свет (Я. Колас. Калгаснае - ТС, 219). Ратайскі, прым. Які мае адносіны да ратая. Як найсьвяцейшая праца была палічана працаратайская. Сымбалем яе ўстаноўлены быў белы бык (В. Ластоўскі. Лябірынты — Тв., 95). Ратман [ням. Ratmann] м. 1. Выбарны член органа гарадскога ўпраўлення (магістрата, рады) у сярэдневяковых нямецкіх гарадах, падначаленых Тэўтонскаму ордэну, напрыклад, у Рызе ў XII-XIV стст. Тыя людзі, што жывуць сяння, а тым, хто прыйдзе пасля, будзе вядома, як мір тварылі прамежы майстроў і з ратманамі Рыжскімі і з палачанамі і відзьолянамі (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 554). Пра ўсё гэта ў прысутнасці мясцовых клірыкаў і ратманаў Сіверт сказаў епіскапу Мікалаю (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ
Дадатковыя словы
відзьблянамі
5 👁