Рамёны мн., адз. раме, н. Плечы. Вялікі цяжар узваліў Усяслаў на сваерамёны, але нікому - ні княгіні, ні чынам - не жаліўся (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 568). Разгорнем рамёны мы шырай і вызвалім край (Я. Колас. Бацьку Мінаю - 36. тв. у 12 т., II, 236). / было крэпка ваша раме, I не стамлялася рука (Я. Колас. Камсамольцам - 36. тв. у 12 т., II, 85). Рамізнік м. 1. Фурман, які перавозіў людзей. Затое трамвай пазбавіць шмат якіхрамізнікаў (хоць хто там вельмі дбае пра лёс нейкіх рамізнікаў!) кавалка хлеба (Ф. Багушэвіч - Тв., 145). - Больш за гадзіну добрай хады, - сказаў Каліноўскі. - Ля Дзмітраўскага гасцінца, Сажалкі хутарскія, — To можа, рамізніка? (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 306). Пад самым акном рамізнік дрэмле на перадку лёгкіх санак (3. Бядуля. Таварыш Мінкін - Выбр. тв., 275). Паплыў над дамаміродны фабрычны гудок... Рамізнік прачнуўся (там жа). 3 завулка выехаў, наганяючы.. [Ліду з Буднікам], рамізнік (П. Галавач ТСБМ, IV, 636). У Сарэнта для тых, хто хацеў экзотыкі, на цэнтральнай плошчы, побач з раскошнымі кафэ, з багатымі сучаснымі аўтамабілямі дзяжураць рамізнікі з экіпажамі... (I. Мележ - ТСБМ, IV, 636). Прыкінуў Ігнат: пешшу можна не ўправіцца. Махнуў рамізніку (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 255). 2. Экіпаж з фурманам. Пакрыўджаны [Смашыньскі] стаў клікаць гарадавога, якіўсіх чатырох пасадзіў на рамізніка і даставіў у паліцэйскі ўчастак (Ф. Багушэвіч. Забойства акалодачнага - Тв., 151). [Зося:] Два агенты гестапа везлі мяне на рамізніку па горадзе (I. Шамякін — ТСБМ, IV, 636). Побач з самотнай постаццю ранняга прахожага спыніўся рамізнік. Але чалавек адмоўна махнуў рукой (У Арлоў. Далёка да вясны - ПМЛ, 281). Пад'ехаўрамізнік (У Караткевіч. Зброя - 43, 286). Рамізніцкі, прым. Які мае адносіны да рамізніка. Ля пустой рамізніцкаіі стаянкі яны стаялі толькі чатырох (У Караткевіч. Зброя — 43, 284). Ранда ж. Карчма. Тарасу ліха што здаецца - Ну, як бы ў рандзе ён сядзіць (К. Вераніцын. Тарас на Парнасе - Зан., 62). - Стаў ялазіць па ўсіхрандах, Як за чарку хто — я тут (К. Вераніцын. Два д'яблы - Зан., 68). Рапсод [гр. rhäpsödoi ад rhäptö - сшываю і öde - песня] м. Вандроўны пясняр, збіральнік народных песень, выканаўца эпічных паэм у Старажытнай Грэцыі. Калісьці у старой Эладзе, хадзілі вандраваць рапсоды (У. Дубоўка - ТСБМ, IV, 640). [Арыстос]: Нам сняцца йшчэ маратонскія гоні, Й Тэсальскіх ноччу глухі топат коні, 1 пазапылены Ксерксавы промы, I па-над Азіяй — полым крывавы, Рапсодаў песні й філосафаў слава I клум статуяў.. загнаных да Ромы! (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв„ VII
Дадатковыя словы
дяблы, падехаўрамізнік
6 👁