валюцыйнымі дэмакратамі, выразнікамі інтарэсаў сялянства («Маладосць»-ТСБМ, IV, 619). Разначынны, прым. Які мае адносіны да разначынца, разначынцаў. [Атрады паўстанцаў] складаліся.. з шляхты, разначынных служачых, гімназістаў, рамеснікаў, сялян і парабкаў («Полымя» — ТСБМ, IV, 619). Разьвёрстка ж. Сістэма нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў савецкай дзяржавай, якая абавязвала сялян здаваць дзяржаве ўсе лішкі хлеба і іншых прадуктаў па цвёрдых цэнах; прадразвёрстка. От, дай ім гэтую самую «разьвёрстку», патомака накармі маскаля, якога паставілі табе ў хату, дай фурманку, адбудзь цягла, заплаці падатак (М. Цэлеш. Першыя цаглінкі - ХБ, 211). Разьмеркавальнік м. Спецыяльная крама, якая абслугоўвала толькі партыйную савецкую эліту. «А што будзем есьціу наступным годзе, ён пра гэта ня дбае, ён будзе сваёмець з разьмеркавальніка!» (М. Цэлеш. На межах - ХБ, 43). Райца м. Тое, што радца. Справа гэтая перад бурмістрамі, а таксама райцамі, лаўнікамі і ўсім магістратам Крычаўскім вышэйпамянёным бунтаўшчыкам і разбойнікам абвешчана (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма - МКГ, 186). Ракаванне н. Вайсковая або паўстанчая патаемная нарада, дзе апошні голас належаў найбольш маладому, бо ён павінен быў «трымаць сцяг» з самымі адчайнымі, першым уразацца ў чужыя рады і быць, такім чынам, «вастрыём вайсковай стралы». He манархам, вядома, боўсё гэта дрэнь і маразм, а «сцягам паўстання» хлопец мог бы зрабіцца. Тым, каго падчас ракавання пытаюць апошнім, а пасля перамогі садзяць за стол вышэйусіх (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 29). Рамеі мн., адз. рамей, м. Так называлі візантыйцаў. - Можа, пойдзеш адзін? -усёяшчэ падазрона прагаварыў Бібо. — Ты рамей. Ціможна вам давяраць? (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 57)...няхай жыве, няхай сніць сны пра рамеяў і Таўрыю, пакуль свеціць трапяткі агеньчык... (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 54). Апошні ж раз яна [імператрыца Зоя] ашчаслівіла бязроднага рамея, пляменніка еўнуха, які праз яе стаў імператарам, а затым выслаў парфірародную Зою на далёкі востраў! (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 150). Усіх ведуноў-шаптуноў сабраў Вячка з Кукейноскага княства, з Полацка былі, нават вучоны рамей быў з Царграда (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 26). Рамейскі, прым. Які мае адносіны да рамеяў. Уладзімір новую веру прыняў, на рамейскілад пачаў жыць (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ
8 👁