няга тым, што Раўбічы ўвесь час лезуць на ражон, стары паклікаў Басак-Яроцкага і Раткевіча (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 333). - Ды і сабе самому вы нашкодзіце: вам лезці на ражон няма чаго (Н. Гілевіч. Формула ржавіны - ЭСФ, 212). Падаўся вораг трохі ўзад. Каб закрапіцца далей дзесьці Ды на ражон дарма не лезці I фланг не ставіць пад ахват (Я. Колас. На шляхах волі - 36. тв. у 12 т., X, 336). Перці (перціся) супраць (проціў) ражна - пачынаць штосьці рызыкоўнае, асуджанае на няўдачу. - Сыдзі з дарогі, кажу табе! - He пры супраць ражна, a то і табе будзе (П. Галавач. Рубанаўскі вузел ЭСФ, 302). [Настаўнік - да Міхайлы Іванавіча] А хто вам вінаваты ў гэтым трагізме? Чаго ж перціся проціў ражна? Ну, чаму ж бы вам не перайсці на службу да балыйавікоў? (Я. Колас. Пракурор - 36. тв. у 12 т., V, 122). Ражон мнеў бок - завяраць, упэўніваць каго-н. у чым-н. Зладзейства - крый ты мяне божа, Каб я зрабіў... ражон мне ў бок! (Я. Купала. Мой пагляд і мэта - 36. тв., II, 166). Якога ражна - 1. Чаму, для чаго, з якой мэтай (робіць хто-н. што-н.). 2. Чаго (трэба, не хапае каму-н.). — Якога ражна ты да мяне прыходзіў? (М. Лобан. Шэметы — ЭСФ, 435). — Спытайся ў яго na-нямецку, чаго яны супраць нас вайной ідуць, якога ражна ім трэба (А. Карпюк. Па кветку шчасця - ЭСФ, 435). Ражонка ж. Шпага. Маладзеж, вось на вайне, ў ражонкі гуляла (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 456). Разана і рэзана [ст.-руск. р"Ьзана\ ж. Дробная манета старажытнай Русі (каля 14 капеек). Каб быў ты [Усевалад], была бы нявольніца Па адным, а не болей, нагаце, А з ёй і нявольніка кожнага Па разане маглі бы купляці (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 266). Каб ты [Усевалад] быў, то была бы па нагаце нявольніца, a na рэзане нявольнік (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 242). Разбаярыцца зак. Запанаваць. Паверх лесу кліча ўжо чарамі Дзіў, Слухаці кажа зямлі незнаёмай — Корсунь, Памор'е і Сураж зацьміў, Волзе, Пасуллю папутаў заломы. Кажа й табе яго слухаць, балване, Што разбаярыўся ў Тмутаракане! (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 253). Развал м. Месца, дзе гандлююць ужыванымі, старымі рэчамі, расклаўшы іх проста на зямлі. Да «Вярбы» было яшчэ далёка, але на развале, ля муроў, некалькі чалавек гандлявалі кнігамі (У. Караткевіч — ТСБМ, IV, 57). Размаіты [ст.-бел. розмантый; польск. rozmaity], прым. Неаднолькавы, разнастайны. Сена ляжала й у копах, ад яго пахла размаітымі пархумамі траў (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай - ХБ, 13). Разначынец м. У Расіі ў XV1I1-XIX стст. - прагрэсіўна настроены інтэлігент недваранскага паходжання. Разначынцы з'яўляліся рэ
Дадатковыя словы
зяўляліся, паморе
5 👁