зямель. Але ці сапраўды шчырым быў гэты радзіміч, ці то ўмеў «закрывацца», але так і застаўся вялікі князь у сумненні (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 581). Вось ужо за спінай землі радзшічаў і землі северанаў з горадам Любеч на зялёных схілах (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 37)...ваявода Воўчы Хвост учыніўразню ўзямлі радзімічаў (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 112). Радзіна [ст.-бел. родинсг, чэш. rodind] ж. (разм.). Сям'я, родзічы. Новая лазня з часам стала занадта раскошнай для Кагутоваіі радзіны (У. Караткевіч - Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 5). А калі запытаюцца у Янкі людзі: «Гдзе-ж твая, дзед, радзіна?» «У Бога», - сумна і паважна аткажыць ён (М. Гарэцкі. Лірняе сьпевы - Р, 95). Нават маленькая Офка, якая яшчэ не вырасла з белай ільняной кашулі і нават зараз другой ручкай чэпка трымала драўляную ляльку з такімі ж кучаравымі, як у яе, кудзерамі, выглядала як часцінка Гедзімінавай радзіны — упартай, нязломнай і рашучай (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 436). Твой Алкід, твая дзяціна, Твая адзіная радзіна, Любоў адзіная твая (Я. Колас. Неафіты - 36. тв. у 14 т., X, 562). Радно н. Тоўстае палатно з пянькі або грубай ільняной пражы, а таксама выраб з такога палатна. Колькі год рукі [маці] зналі адно: Жалі, есці варылі, Бульбу чысцілі, ткалі радно, Цыравалі ды шылі (Н. Гілевіч ТСБМ, IV, 556). Сухоцкі з Якімкам адшукалі дзедаў будан і адхінулірадно, што прыкрывала ўваход (Я. Курто - ТСБМ, IV, 556). Радовічы мн. Залежнае насельніцтва княжацкіх вёсаку другой палове XI ст. (смерды, халопы). - Добра, - паабяцаў Вячка. - Аб гэтым будзе сказана ратайным старастам, цівунам і радовічам. Будзь здароў, Клімята (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 31). Радца (райца, ратман) м. На Беларусі ў XIV-XVIII стст. - выбарны член ад багатых гарадскіх вярхоў у адміністрацыйны орган самакіравання - раду (магістрат). Гарадскі радца дакладаў, што на смердаў накладзена новае дзякло - на меру жыта болей, чым летась (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 533). Раент м. Сакратар, які пісаў судовыя прыгаворы і кіраваў канцылярыяй. Ацэсар там з раентам спор вялі упарты, Заеліся аб свае праваслаўныя харты: Раент крычаў, што яго Кусы зайца згладзіў (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 442). Пасярэдзінераент з ацэсарам сталі, Цішком на сябе злосна часта паглядалі (там жа, 452). Ражон м. Востры кол, які выкарыстоўвалі на паляванні, з ім хадзілі на мядзведзя. // перан. Разважаў цяпер Сымон — «Права людзкасьці ня маю: У твар сунулі ражон!» (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 169). 0 Лезці на ражон — пачынаць штосьці рызыкоўнае, асуджанае на няўдачу; дзейнічаць, не думаючы пра вынікі. Раздражнёны да апош
Дадатковыя словы
родйнсг, сямя
4 👁