Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Рагатоўка ж. Шапка з белай аўчыны. Ясна, што не трымаліся ў куфры і валяныя шапкі «магеркі» (усечаны конус з адгорнутымі краямі), брылі, футравыя шапкі «аблавухі», або «рагатоўкі» з белай аўчыны (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 31). Рагаціна ж. Зброя ў выглядзе кап'я, насаджанага на кароткае дрэўка. Тады мужы ўхапілі рагаціны: абаронімся! (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 164). Аднагорагацінай прапаролі (А. Карпюк. Белая дама - БД, 371). Рагач м. Драўляная саха; драўляная частка сахі. 6 Прыйшоў багач - кідай рагач, бяры сявеньку ды сей памаленьку (ТСБМ, IV, 552). Рад м. Дагавор, умова. Думаю я, што з Міндоўгам і яго дружынаю нам неабходна заключыць pad, — сказаў баярын Сарока (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 126). Рада [ст.-бел. рада - парада; польск. rada, ад ням. Path] ж. 1. Орган мясцовага самакіравання ў гарадах Вялікага княства Літоўскага з магдэбургскім правам. // Сход, нарада баяр. Міндоўгу так і неўдалося сабраць у Новагародку баярскую раду (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 205). // Ваенны сход. [Міндоўг:] - У мяне хутка ваенная рада. папярэдзіў гучна. — Дык кажы хутчэй, што табе трэба, унучка Агапія? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 276). Толькі што скончылася рада, дзе віцьбічы рашалі, чым лепей умацоўваць абарончыя валы (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 533). // вобразн. Бярозы ў залатых корзнах, яліны ў доўгіх цёмна-зялёных плашчах былі падобныя да купкі баяр, што сабраліся на раду (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 265). 2. У дарэвалюцыйнай Расіі - выбарная прадстаўнічая ўстанова, якой фармальна належалі заканадаўчыя функцыі (Дзяржаўная радаў а таксама орган гарадскога самакіравання (Гарадская рада). [Бацька:] Вось былы наш губернатар, Міхаіл, граф Мураўёў. Пачынаўразам з тымі. Братоў павесілі - а ён у чынах ходзіць. Браты ў Сібіры, а ён член Дзяржаўнай Рады вось-вось будзе, калі ўжо не ёсць... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 92). Радавы, прым. Зроблены з грубай ільняной пражы; зрэбны. // Звязаны з апрацоўкай такой пражы і вырабам тканіны з яе. На сход прыйшлі былі Цімох з Лявонам; зайшла Макрына да Атрахіміхі — адносіла пазычанае радавое бёрда ў адзінаццаць з палавінаю пасмаў (С. Баранавых - ТСБМ, IV, 554). Радзімічы мн., адз. радзіміч, м. Саюз усходнеславянскіх плямёнаў, якія ў I тыс. займалі міжрэчча Дняпра і Дзясны, а ў XII ст. - большую частку тэрыторыі Чарнігаўскай і паўночную частку Смаленскай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

капя
4 👁
 ◀  / 658  ▶