Рабфакавец м. Навучэнец рабфака. [Сцёпка:] - Сярод нашых рабфакаўцаў розныя людзі: і моладзь, і людзі сталыя, з бародамі (Я. Колас ТСБМ, IV, 550). А рабфакаўцаў нямала - 3 сем'яў болыа бядачых (Я. Купала. Над ракою Арэсай - 36. тв., V, 196). У той жа дзень вярнуўся з Мінска і сын Цыпрука - рабфакавец Мікола (3. Бядуля. Язэп Крушынскі - 36. тв. у 5 т., IV, 213). Рабфакаўка, ж. да рабфакавец. А рабфакаўцаў нямала - 3 сем'яў больш бядачых; А рабфакаўкі як глянуць, Ажно сэрца скача! (Я. Купала. Над ракою Арэсай - 36. тв., V, 196). Рабыніч м. Тое, што раб. He на сваёмесца нацэліліся малады рабыніч і дзядзька ягоны, былы халоп, прываротнік (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды — ТЖ, 17). Равугі і рэвугі [цюрк.] мн. Назва племені стэпавых качэўнікаў цюркскага паходжання, якія здаўна аселі ў межах Чарнігаўскага княства. А ваякі яны ўсе сусветныя: Там і магуты, й шальберы, I татраны упобач з равугамі; Там тапчакі і альберы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 265). He даждаліся вы [Ігар і Усевалад] сільнага й багатага майго Яраслава з яго мнагавоямі, з чарнігаўскімі ваякамі з магутамі і з татранамі, і з шальберамі, і з тапчакамі, і з рэвугамі, і з альберамі (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 242). Рагана ж. Чараўніца, ведзьма. Яшчэ ўчора кожны з іх меў бы за шчасце прывалачы яго на вяроўцы ў Вендэн, і калі не атрымалася такое, то рыцары вінавацілі не сябе, не свой баявы спрыт, а літоўскіх лясных раган, што ахоўваюць кунігаса (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 206). Рагатка ж. 1. Драўляны брус на падстаўках, якім перакрывалася дарога (перагароджваліся на ноч вуліцы гарадоў у Расіі да пачатку XIX ст.). Ад Тверскіх рагатак да сама Крэмліна Убраны палацы, баш к вянцу дзяўчына! На вокнах, на ганках атласы, дываны, У квяцісты ўзоры дзіўна маляваны! Часам калі летам мак раскрасіць градкі, Так цеіце ад Крэ.мля да Тверскай рагаткі (В. Дунін-Марцінкевіч. Быліцы, расказы Навума — Тв., 368). Толькі што падбег к рагатке, Чую гоман, галас, крык: Пяюць п'яныя салдаткі I, насцёбаўшысь, мужык (К. Вераніцын. Два д'яблы — Зан., 71). Прыехаў на рынак; тут здзёрлі дзесятку Брамнага, ціяк там, за штосыр казалі. Паказалі мейсца; стаў я за рагатку, — Пані шчуп за зайца і купіла зараз; Жыд зараз за скурку адлічыў тры злоты. Вот толькі з дрывамі, зяйкамі амбарас (Ф. Багушэвіч. Песні - Выбр. тв., 101). 2. Драўляны брус з перакладзінамі для абгароджвання лагера пры абароне супраць пяхоты і конніцы. 3. Прылада для катавання
Дадатковыя словы
дяблы, пяныя, семяў
4 👁