р Раб м. Асоба, якая была пазбаўлена ўсіх правоў і з'яўлялася ўласнасцю свайго гаспадара-рабаўладальніка. - Відаць, ён [рыцар фон Шонвальд] прывозіў рабоў? - Жывене не хацелася весці роспыты пры служанцы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 121). Рабін [ст.-бел. рабинь', ст.-яўр. rabbi — мой настаўнік] м. Іудзейскі настаўнік, суддзя па пытаннях рэлігійнага і сямейнага жыцця ў яўрэйскай абшчыне (на пачатку 1990-х гадоў у Беларусі рабінаў са спецыяльнай духоўнай адукацыяй практычна не было; сёння адміністрацыйныя функцыі кіраўніка рэлігійных абшчын у РБ выконвае старшыня). Пасажыры былі разнастайныя: крамнікі і крамнічыхі, прапаведнікі, настаўнікі, студэнты. гімназысты, музыкі, дробныя чыноўнікі, рабіны (3. Бядуля. У дрымучых лясах — 36. тв. у 5 т., III, 239). Пойдзе [Сымон] улева, стане ўправа, — Рабін поглядам жывым Так і цягнецца за ім! (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 90). Вялікіе навукі праіішоў Зроіл Дывыдзёнак, што ўсё на глаўнаго рабіна навучаўся (М. Гарэцкі. Роднае карэньня - Р, 64). - Раней я думаў, што большага дурня, чым слонімскі рабін, не стварыў мудры бог (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 158). Раброн м. Старадаўняя жаночая сукенка. Пачалася вакханалія. Імператар нюхаў падазроных, на Украіне секлі галовы, жанчынам рэзалі раброны, сустракаючы на вуліцы (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 165). Рабства [ст.-руск. рабьство} н. 1. Становішча раба... думкі дзяўчыны, прына-дзееныя магчымым выбаўленнем з рабства, ірвануліся, як вада пасля падняцця млынавай застаўкі, і ўсе яны былі аб ёй, радзіме, аб блізкіх (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 175). 2. 36. Рабы. 3. Грамадскі лад, заснаваны на рабаўладанні. Рабфак м. У СССР з 1919 г. да канца 1930-х гадоў-рабочы факультэт (агульнаадукацыйная ўстанова для паскоранай падрыхтоўкі рабочых і сялян да заняткаў у вышэйшай школе). Было шумна і людна каля будынка рабфака ў дзень экзаменаў (Я. Колас - ТСБМ, IV, 550). [Максімаў] быў чалавекужо сталага ўзросту, да паступлення ва універсітэт скончыў рабфак, а яшчэ да таго працаваў старшынёй калгаса, a пасля і сельсавета (У Шахавец — ТСБМ, IV, 550). На рабфаку на вячэрнім Вучацца студэнты, — Сваю цемру, некультурнасць Знішчаюць дашчэнту (Я. Купала. Над ракою Арэсай — 36. тв., V, 196). Сімвал розных пакаленняў Мікола бачыць не толькі тут, у сям'і Солахаў, алеўсюды. Нават на рабфаку ў Мінску (3. Бядуля. Язэп Крушынскі - 36. тв. у 5 т., IV
Дадатковыя словы
зяўлялася, рабйнь, сямі
6 👁