вяковае праваслаўе страшэнна абыякавае да творцы, дсі асобы. якая на яго працавала, да дойліда, майстра фрэскі і іконы разьбяра. I так паўсюль. Трэба быць сямі пядзяў у лбе, каб заслужыць на ўпамінанне (У. Караткевіч. Дыяментны горад - ЭСФ, 362). Пялюшка [ст.-бел. пелюшки, пелюхи; польск. pieluchy] ж. ГІялёнка. Княжая дачка, няўжо табе з пялюшак не ўбілі ў галаву простую і страшную ісціну: трон не ведае спагады да такой дробязі. як чалавечае сэрца (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 433). Адзінокім адчуваў ён [Яўнут] сябеў замку, дзе нарадзіўся і вырас, дзе кожны слуга ведаў яго яшчэ з пялюшак (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 560). На цёмных сходах пахне мышамі, пялюшкамі, падгарэлай цыбуляй (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 122). Золата, золата!.. Ты ўсё: пялюшка дзіцяці, купленае табою цела дзяўчыны, сяброўства, любоў і ўлада, мозг найвялікшых геніяў, нават прыстойная яма ў зямлі (Д. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха - ЗБК, 341). Пярлінка [утворана ад устарэлага слова пэрл - жэмчуг] ж. Жамчужына. II перан. Прыгажуня. [Пётра Корсак] гатовы выць ад адчаю, што неможа больш дурыць галовы прыўкраснай Дабранезе і не менш прыўкраснай Прадславе - дзвюм пярлінкам Гедзімінавага двара (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 320). Пярохрыст м. Мена язычніцкай веры на праваслаўную. [Агапій:] Але я падтрымліваю князя Міндоўга, хаця нават Войшалк працівіўся пярохрысту (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 55). Пярэбары [ад перабрацца] мн. Пераезд. Дый тое ўзяло зусім мала часу: перабраліся на Няміскі завулак, тут жа якіх дзесяць мэтраў ад вуліцы Нямігі., наўзгорку. Пярэбары іх абаіх задавальнялі (К. Юхневіч. Спадарства Калочкі - К, № 5-6, 76). Пяціалтынны [руск.] м. Залатоўка, 15 капеек. - Зіпунішкіўрамізнікаў драныя, армякі — страшныя, капелюхам гэтым паяркавым — сто год. Дый як іначай, калі той «ванька» за дзве грыўні ці нават за пяціалтынны цераз усю Маскву вязе... (У Караткевіч. Зброя - 43, 287). Пяцісценка ж. Вялікая хата, падзеленая на дзве часткі капітальнай сцяной. Хату, бачылі ўсе, [Васіль] стаўляў не абы-якую — пяцісценку, на два пакоі! (I. Мележ - ТСБМ, IV, 543). [Падпольшчыкі] змоўклі і ў гэты час пачулі голас Гарнага ў пярэдняй палавіне маляўкінай пяцісценкі (М. Ткачоў —ТСБМ, IV, 543). На самай высокай, сляпуча-белай хмары стаяла хата з дзвюх састаўленых пяцісценак (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 378), Пяцісценны, прым. Які мае пяць сцен (пра хату, падзеленую на дзве часткі капітальнай сцяной). У вялізнай пяцісценнай хаце параненыя ляжалі на лавах, на стале, проста на доле (У. Караткевіч - ТСБМ, IV
Дадатковыя словы
пелюхй, пелюшкй
1 👁