Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Пэрловы, прым. Жамчужны. / у параўн. [Куторга]: Тварык як сонеііка яснае, шчочкі — як малінкі красныя, губкі - моў тыя каралі, а як засмяецца срэбным галасочкам ды вышчырыць зубкі - то, здаецца, бачыш два пэрловыя шнурочкі (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта - Тв., 121). Пэрон м. Перон. Сам ён [Калочак] не бязь цікавасьці пазіраўза дзяжурным станцыі, што ў чырвонай шапцы хадзіў па пэроне (К. Юхневіч. Спадарства Калочкі - К, № 5-6, 81). Пэрсаналь м. Персанал...як яго [Алеся] даставіць у такое мейсца, дзе знойдзецца такі-сякі мэдыцынскі пэрсаналь? (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі»- ХБ, 144). Пэрыяд м. Перыяд. Гэтае даты мы ня можам забываць, бо ёю адчыняецца пэрыяд зоройнага змаганьня нашых прашчураў за сваю палітычную незалежнасьць (М. Цэлеш. Летапісная Няміза і ейнае мейсца на мапе - ХБ, 216). Пэсымізм м. Песімізм. / дарма некаторыя хочуць бачыць у гэтым пэсымізм клясычных народаў, якія, кладучы сьпярша век залаты, пасьля сярэбраны, мядзяны, урэшце — зялезны, хацелі, быццам, зазначыць, што — чым далей, тым горш на сьвеце (В. Ластоўскі. Лябірынты - Л, 97). Пядзя і пядзь ж. Даўнейшая мера даўжыні, роўная адлегласці паміж канцамі расцягнутых вялікага і ўказальнага пальцаў, г. зн. 18-20 см. Свіснула за пядзю ад галавы мачуга (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 97). Удалося з часам I паставіць кросны; 3 пядзю за дзень вытча, А болей дык млосна (Я. Купала. Гутарка аб кепскай гаспадыні - 36. тв., IV, 176). Я мужык-беларус, — Пан сахі і касы; Цёмен сам, белы вус, Пядзі дзве валасы (Я. Купала. Я мужык-беларус... - 36. тв., I, 265). Браціла.. ведаў і малую пядзь, і вялікую і махавы сажань, і касы сажань (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 14). 0 Кожная пядзя - самы малы кавалак. Кожная пядзя тае зямлі, якрасінка травіцы, патрэбна мужыку (Р. Мурашка- Ск., 19). Кожную пядзю зямлі тут Сваім засланялі мы целам (М. Танк — ТСБМ, IV, 535). У людзей было так мала сенажаці, што яны калаціліся за кожную пядзю (Я. Колас - ТСБМ, IV, 535). На цэлую пядзю (узвысіць) - вельмі. Ды гэта і перад Варонічам узвысіла б яго на цэлую пядзю (I. Грамовіч Ск., 19). Hi адна пядзя - ні адзін кавалак (зямлі). У пана Зыгмуся ні адна пядзя зямлі не запуставала (Я. Колас — Ск., 19). Hi пядзі — ні аднаго кавалка (зямлі). Гасудар усея Русі не ўступаў ні пядзі адваяваных уЛітвы рускіх земляў (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 160). Сем пядзяўу лбе (сямі пядзяў у лбе) — вельмі разумны, здольны, здатны. Людзі там выключныя. Па-першае, галава: Зыгмунт Серакоўскі. Пра гэта я табе пісаў. Сем год ссылкі, сем пядзяў у лбе, сем дабрачыннасцяў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 138). — Як ні дзіўна, сярэдне
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збройнага
3 👁
 ◀  / 658  ▶