Пурпура [ст.-бел. пурпура, парпура, порпурсг, лац. purpura] ж. Тканіна ярка-чырвонага колеру з фіялкавым адценнем. [Блякс]: (да нявольнікаў) Паклад хай пурпурай Акрыюць стройна й сталы пастаўляюць У ценю парусаў белых! (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 89). [Нявольнік]: Пурпурай акрылі паклад іў ценю сняжыстых парусаў пастаўлялі сталы іложы (там жа, 105). Путныя мн. Катэгорыя сялян-слуг у дзяржаўных, прыватных і царкоўных уладаннях у Вялікім княстве Літоўскім, якія абкладаліся чыншам, неслі ваенную і кур'ерскую службу; чыноўнікі па асобых даручэннях пры двары. Успомніў [кароль], як сам з шаленствам крычаў сенатарам і путным пры двары, загадваючы сёння ж правесш вянчанне... (В. Іпатава. Чорная княгіня - Пр., 128). Путра ж. (абл.). Кіслая мучная страва тыпу саладухі. Міхаіл Кагут, мажны, з лёгкай сівізной у залацістых патлатых валасах. 3 асалодаю чэрпаў путру, нёс яе да рота над праснаком (У. Караткевіч ТСБМ, IV, 526). Путы мн. Кайданы. Вось канвой брыдзе, Шаблі бліскаюць, Людзі бедныя Звоняць путамі (Я. Купала. 3 песень нядолі - 36. тв., I, 101). Пушкар м. Артылерыст. А Пан з закамянелым тварам загадваў пушкарам сыпаць падвойны парахавы зарад (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 171). Пушны, прым. 3 прымессю мякіны. 3 торбы мы вытрасалі на траву дзесяць сырых бульбін, два акрайцы пушнага хлеба, які ад дотыку рассыпаўся ў руках (I. Чыгрынаў - ТСБМ, IV, 529). Пфенінг (пфеніг) [ням. Pfennig] м. Старадаўняя разменная германская манета, якая чаканілася са срэбра, пазней з бронзы і нікеля (у 1948 г. пасля сепаратнай грашовай рэформы у Заходняй і Усходняй Германіі былі ануляваны старыя пфенігі і ўведзены новыя, якія чаканіліся з алюмінію ў ГДР, з медзі і жалеза ў ФРГ; у пачатку XXI ст. пфенігі як дробная манета, роўная 1/100 маркі, выйшлі з ужытку і былі заменены еўра). Таму ляжаць у княжацкай казне дынарыі і пфенінгі, пенні і дырхемы (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 41). Пэйзаж м. Пейзаж. Пэйзаж адгэтуль адчыняўся досыць прывабны: па нізене вілася рэчка; яе апавілі ланцужком альховыя зарасьлі (М. Цэлеш. Партыйны таварыш - ХБ, 77). Пэргамін м. Пергамент. Сярод неапісанае цішы прагучэлі ўрачыстыя словы формулы прысягі, якую чытаў мне праваднік з узятага.. зьвітку пэргаміну (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 85). Пэргамінны, прым. Пергаментны. Падыйшоўшы да аднае з паліцаў, Іван Іванавіч зьняў пэргамінны рукапіс (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв
Дадатковыя словы
курерскую
1 👁