Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Псеўдонім м. Псеўданім. Падабраў пан гэтыя псеўдонімы з грэцкай міфалогіі: Аўрора, Венера, Апалон, Феб і іншыя (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 46). Псыхычна, прысл. Псіхічна. За увесь час суместнаго жыцця беларусау і жыдоу на Беларускай зямлі гэтыя дзьве нацыі псыхічна шмат перанялі адна ад аднэй (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі - Ж, 11). Псюк [польск.] м. Сабака. [Немец:] — Псюкі самыя шляхетныя з жывёлаў, што жывуць на зямлі! (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца - ХБ, 203). Пуд [ст.-бел. пудь - адзінка вагі] м. Старажытная адзінка масы ў Беларусі і Расіі, роўная 40 фунтам, 16 бязменам, па метрычнай сістэме - каля 16,3 кг (выкарыстоўвалася да 1924 г.). Першы камень вагою ў 3 пуды з ляскам урэзаўся ў гарадскую браму (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 269). Каля яе [жанчыны] на невялікім, пудоў на пяць, камяні, стаяла босая дзяўчынка (М. Лобан - Ск., 114). - Ад вашага сяла мне належыць дванаццаць пудоў трыццаць фунтаў жыта (Я. Колас Ск., 114). Ён [Мацвей] еедаў, колькі бацька атрымае ад сялян хлеба, калі за лета ад каровы кожны заплаціць па 10 фунтаў. Ен ведаў, колькі пудоў хлеба нь хопіць у іх да наступнай восені (М. Цэлеш. Курылка ХБ, 242). 0 З'есці не адзін пуд солі — доўга жыць разам, перажыць многае з кім-н. А некаторыя з тых, з кім ён, Антанюк, з'еў не адзін пуд солі, хто не раз кляўся ў дружбе, падкідвалі і такое: за нязгоду з палажэннямі партыі. Прывыклі думку аднаго чалавека, часам - даволі спрэчную, выдаваць за палітыку партыі... (I. Шамякін - Ск., 114). Пудовы, прым. Вагою на пуд. Н перан. Вельмі цяжкі. I вось аднойчы правёўяе, развітаўся, спускаюся па лесвіцы, а насустрач мне — дзяцюк. Здаравіла, метры можа на два. Хапае загрудкі, пад нос — пудовы кулак (Л. Гаўрылкін - Ск., 114-115). Пулгак [ст.-бел. пулгакь, полгакь; польск. pulhak ням. Halbhaken] м. Разнавіднасць мушкета. Нават ідучы на разбой, яны бяссільныя супраць коннага чалавека ў латах, калі ў таго меч, а ў зораяносца аркебуза ці пулгак (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 289). — Ну ты ж можаш яго пабіць. -Дзіва што. Канонаў столькі. I адзін латнік з мячом, аркебузай, пулгакам усяго на чатырох сівалапыху палатніне (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні — Выбр. тв., 292). Пулярэс [ад лац. pugillares - таблічкі для запісвання] м. Бумажнік, кашалёк. Загорскі, нібы не заўважаючы, клаў грошы ў пулярэс (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 390). Бацька выняў з пулярэса ліст паперы і прачытаў: - «Мізантропія мая і хандра разгуляліся» (там жа, I
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збраяносца, зесці, зеў
3 👁
 ◀  / 658  ▶