Прыступіць зак. Блізка падысці, падступіць да каго-, чаго-н. - Праўда? - гуртам прыступілі дзяўчаты да Адася (Л. Калюга — ТСБМ, IV, 481). Прысяжны, прым. Які прыняў прысягу, прысягнуў каму-н. Купаецца ў слязах удовіных, сірочых, Апошнія здзірае с плеч старых кашулі Распасвены, вясёлы рыцар цёмнай ночы, Прысяжны вешацель, Цар скоцкага разгулля (Я. Купала. Грабежнік - 36. тв., IV, 385). Прытворнік м. Прыдзверны, вартаўнік, швейцар. А Таўстун-прытворнік: Таўстун-прытворнік стаяў бледны (В. InaTasa. Вяшчун Гедзіміна - АД, 435). Прытока ж. Прыток. Прытока гэтая паказаная толькі на самых падрабязных мапах (М. Цэлеш. Летапісная Няміза і ейнае мейсца на мапе - ХБ, 222). Прыўлашчаці [польск.] незак. Прысвойваць. «Не хачу прыўлашчаці сённяшні дзень толькі сабе, - сказаў ён [Альгерд]. - Хай святкуюць яго ўсе родзічы мае — сыны, сваякі і вы, слаўныя воі Вялікага княства!» (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 604). Прыўлашчыць [ст.-бел. привлаіцати; польск. przywlaszczac] зак. Прысвоіць. Але цівун са стражнікам як з-пад зямлі вылезлі: - Ідзі дадому, рыхло і малжонка прыйдзе. Ненадоўга прыўлашчыць яе баярын, а табе прыбытак затое (В. Іпатава. Гайна і Мікаш — MX, 330). - Прыўлашчыў, значыць, народную працу... (М. Цэлеш. Дзе шукаць праўду-ХБ, 103). Прычотнік м. Клірык, царкоўны служка, дзячок або званар. - Там у іх адзін Лотраў прычотнік ёсць, рымлянін, то, дальбог, неразбярэш, хтоў іх там мужык, а хто баба (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 285). Прышлы [ст.-бел. пришлый, прышлый', польск. przyszly] прым. Будучы. Славу маю не вам, падваротні, 3 граззю мяшаці хлысцьбай падлыжнай, - Сам я суддзёю! Й прышлых лет сотні Выдадуць суд свой правы, не кніжны (Я. Купала. Блізкім і далёкім - 36. тв., III, 57). Сваймі мазалямі адвечна крывавымі — Павінна на хлеба кусок зарабляць I з крыўдамі, здзекамі біцца няправымі, Аб прышлых днях думаць, дзяцей гадаваць (Я. Купала. Доля ўдавы - 36. тв., I, 136). Прысеў. Баліць і ные цела. 1 рэжуць, ціснуць ланцугі. Узят ён [Даніла] моцна ў абцугі, А прышлы час маўчыць знямела (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 Т., VIII, 150). Прыяйна, прысл. Прыемна. Мне з ёю было добра, ладна, прыяйна (М. Гарэцкі. Красаваў язьмін - Р, 80). Прэзент м. [ст.-бел. презенть, презента', ў.present} м. (разм.). Падарунак, гасцінец. Студэнт атрымаў за яе [Соніны] капрызы ў прэзент залаты партсігар (3. Бядуля — ТСБМ, IV, 505). [Нуланс] (цалуе
Дадатковыя словы
прйвлаіцатй, прйшлый
5 👁