Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
з рыжаватаю бародкаю, чалавек без усякай формы і нецікавы на выгляд (Я. Колас - ТСБМ, IV, 474). Усё гэта ўоранства пільнаваў касцельны прыслужнік без шапкі, з цёмнымі кругамі пад вачыма (П. Пестрак - ТСБМ, IV, 474). Аднаку месяц бярозазол, каліраспускаюцца вербы залатымі бубкамі, адразу пасля поўначы, калі прыйшоў у грузнае ўжо цела баярына макавым малаком сон, выгнаў яго адтуль прыслужнік (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў- АД, 48). Прыслужніца, ж. да прыслужнік. Ціха, каб не патрывожыць Святазара і прыслужніц, выйшла [Жывена] на драўляны ганак і спынілася, углядаючыся ў ноч (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 315). Прыстаў м. 1. У Расійскай дзяржаве XV-XVII стст. - судовы чыноўнік, які павінен быў выклікаць на велікакняжацкі (з 1547 г. - царскі) суд адказчыка і сведак, сачыць за выкананнем пастанаўленняў суда, на яго ўскладалі таксама ганаровыя выканаўчыя абавязкі, напрыклад, суправаджэнне знатных гасцей ці замежных паслоў. Воі, што ехалі з прыставам, вельмі непрыхільна і падазрона адносіліся да паслоў (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 144). 2. У Расійскай дзяржаве з 1782 г. - участковы паліцэйскі ў гарадах (у сельскай мясцовасці з 1837 г. - станавы прыстаў). Едзе цэлы абоз паліцыі: прыстаў, два ўраднікі, стражнікаў з дваццаць, са стрэламі, шаблямі, нагайкамі (Я. Колас. «Слабода» - 36. тв. у 12 т., IV, 7). Прыстаў лефортаўскі, Шышкоў, паспрабаваў быў іх разганяць (У Караткевіч. Зброя - 43, 313)... прыйшло сакрэтнае пісьмо ад прыстава другога стана Быхаўскага павета Магілёўскай губерні (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 197). [Прыстаў]: Ну, ну! ласкаў гасподзь з неба. Цяпер толькі, мае брацці, У пратакол усё спісаці — Як і што - я мушу тутка (Я. Купала. Сон на кургане - 36. тв., VI, 116). [Стары і старая]: (падыходзячы к прыставу). — Гэта, барынька, мы будзем (там жа, 118). Пры варотах граф прыстаў, з сабою гамоніць (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 460). о Станавы прыстаў — начальнік паліцэйскага ўчастка ў сельскай мясцовасці Расійскай імперыі ў 1837-1917 гг. -Б'ешся ты здорава. -засмяяўся ён [Кастусь]. — Прыклаў руку, дык не раўнуючы як станавы прыстаў... Давай знаёміцца, ці што? (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 269). — А калі раптам станавы прыстаў унюхае? Крый божа і ратуй мяне, грэшнага (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 68). Спалохаўся даўгінаўскі цар і бог - станавы прыстаў (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 301). Прыстаўскі, прым. Які мае адносіны да прыстава. Але дзесьці, на дне душы яго, варушыліся другія думкі, і яму ўяўлялася цэшка і прыстаўскія наплечнікі (Я. Колас. Соцкі падвёў- 36. тв. у 12 т., IV
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бешся, ўбранства
2 👁
 ◀  / 658  ▶