Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
вясцілі, Дабрадзея прымаса. каралевы пілі (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 456). Прымаўляць каго-шпю незак. Угаворваць каго-н. што-н. зрабіць. Крыўдна трохі і на бацьку, што прымаўляў.. [Насту] ісці [замуж] - ды стары ён, што ты возьмеш з яго... (В. Каваль - ТСБМ, IV, 449). Прымус [ад лац. primus - першы, лепшы] м. Награвальны прыбор з помпай, якая падае газу ў гарэлку; керагаз. Раптам перадумала: зьняла рундальчык із пліты й паставіла на прымус, мяркуючы, што тут суп хутчэй згатуецца (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя - ХБ, 90). «Робяць мне экзамен. — падумаў ён: — Ну, што ж? або пан, або прапаў. 1 не святыя ж гаршкі лепяць», - разважаў Лабановіч пад густы шум прымуса (Я. Колас. На ростанях - 36. тв. у 12 т., IX, 616). Прымучыць [ст.-руск. примМчить - падпарадкаваць, заваяваць] зак. Пакарыць, падпарадкаваць. Хочуць яны Міндоўга паставіць наваградскім князем, а твайго бацьку, князя Ізяслава Васількавіча, і цябе прымучыць яму і выгнаць вас абодвух з дзядзінца (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 139). Прынашэнне н. Дар, падарунак. - Ці вялікія маеце прынашэнні ад прыхаджан? - [спытаў Мікалай Карлавіч]. Царкоўнік затрапятаўся (В. Вітка - ТСБМ, IV, 456). Прынос м. Тое, што прыносіцца ў выглядзе дару, падарунка. 0 Нелюбіць з носам, а з прыносам (ТСБМ, IV, 457). Прынука ж. Прымус. Школызы падатак быў сабраны без прынукі (Я. Колас. Пісоўныя работы курсантаў слуцкіх настаўніцкіх курсаў 36. тв. у 14 т., XI, 35). Прыпадак [польск.] м. Выпадак. I доўга так палюе ён [паляўнічы], Знімае так ахвяры ў клеткі, Ажно прыпадак немалы Спаткаў яго ў пустыні гэткі (Я. Купала. Паляўнічы і пара галубкоў - 36. тв., II, 179). [Сам]: Маю на ўсякі прыпадак з сабой Колькі смаляных падпалак (Я. Купала. Сон на кургане - 36. тв., VI, 70). Прыслуга ж., зб. Слугі. У генерала было некалькі чалавек прыслугі (А. Карпюк - ТСБМ, IV, 473). «Добры чалавеча! Ў божай толькі волі Наградзіць вяліку прыслугу здаволі, мы ж таго неў сілах!» (В. ДунінМарцінкевіч. Быліцы, расказы Навума - Тв., 375). Прыслугоўваць незак. (разм.). Тое, што прыслужваць. [Гэлька]..крыху прыслугоўвала ў пана Панятоўскага (М. Чарот - ТСБМ, IV, 473). Прыслужваць незак. Выконваць абавязкі слугі, служанкі. - Прыслужвала за сталом твая прабабка. Бегала ад печы да покуці, насіла смажаныя качкі, падавала ручнікі (А. Асіпенка - ТСБМ, IV, 474). Прыслужнік м. Той, хто прыслужвае; слуга, служыцель. - Як далажыць аб вас..рэдактару? — звярнуўся да Лабановіча прыслужнік 14а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прйммчйть
2 👁
 ◀  / 658  ▶