Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Прыймовы, прым. Прыёмны. Ён [Кузьма] прайшоў па прыймовай залі (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» - ХБ, 129). Прыказчык м. Наёмны служачы ў купца або ў гандлёвай установе, які выконваў даручэнні гандлёвага характару, а таксама па даручэнні гаспадара займаўся гандлем у магазіне; прадавец. [Бацька] наймаўся ў лясных купцоў прыказчыкам пры сплавах (3. Бядуля - ТСБМ, IV, 435). I прыказчыкі на адну морду - усе нахабныя пысы (У. Караткевіч. Зброя - 43, 310). -Хоць пару фунтаў [хлеба], Мікалай Ігнатавіч, — папрасіла [Ганна].. маладога рухавага прыказчыка (Ц. Гартны ТСБМ, IV, 435). Вёз мармур прыказчык, вёз і ўсё скардзіўся. Маліўся прыказчык, ставіў свечы-ахвяры Міколу-Цудатворцу (В. Іпатава. За морам Хвалынскім — MX, 227)...прыказчык фабрыкі Новавых, гаворыць, штоўяго за выключэннем святочнага дняўсе рабочыя пад строгім наглядам (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 167). He пахваляцца гутнікі і добрымі прыказчыкамі ад фабрыкі (Я. Купала. 3 гуты «Залессе» - 36. тв., VII, 193). Прыказчыкавы, прым. Які мае адносіны да прыказчыка. - Ды глядзіце, чаго там, - і Сураўузяў «за фук» прыказчыкаву дамку (У. Караткевіч. Зброя - 43, 311). Прыкраса ж. Упрыгожанне. [Багіня:] -.. прывозілі вам бронзавае аружжа ілітыя прыкрасы, маляваныя урны ірэзаныя фігуркі (В. Ластоўскі. Прывід-Тв., 11). Прылбіца [ст.-бел. прилбица, прильбица; польск. przylbica] ж. Шлем, шышак, місюрская шапка ці лабавая частка шлема. На прылбіцы пяць страусавых пёраў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 321). Вартавы ля вежы, падобны да вялізнага майскага хрушча ў сваім карычневым каптане са скураным шчытом на грудзях і шлеме з пушыстай заечай прылбіцай (там жа, 358). Прылобак м. Пад'ём ці выемка; пакаты, спадзісты ўступ. Яшчэ даліна была цёмнаю, і толькі на прылобку ўзвышша гарэлі золатам вяршаліны ялін (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 530). Прылялеяць зак. (нар.-паэт.). Прынесці, вярнуць. [Яраслаўна:] О Днепру Славуцічу!.. чоўны лялеяў ты на сабе Святаслаўлевы к войску Кабякаву. Прылялей жа й мужа майго да мяне, каб рана я слёз не ссылала на мора к яму! (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 245). [Яраслаўна:] — О Днепра Славуціч!.. О, мне прылялей жа, Ўладару, ў харомы Саколіка-мужа 3 зямлі незнаёмай (там жа, 274). Прымас [ст.-бел. примась, прымась — кіраўнік духавенства; лац. primas] м. У Польшчы - старшы ксёндз, які меў права кіраваць Польшчай, пакуль не выберуць караля. Найперш там каралеўска здароўя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падём, прйлбйца, прйльбйца, прймась
13 👁
 ◀  / 658  ▶